Название | Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд |
---|---|
Автор произведения | Алег Грушэцкі |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 2023 |
isbn | 978-985-581-632-5 |
– Не. Ды я неяк і сам не пытаў у яго. Прызнацца, колькі памятаю, яно заўсёды вісела ў каморы, а пускаць ён сюды нікога не любіць. Для яго гэта скарбніца, уласная тэрыторыя, дзе іншым знаходзіцца не пажадана. Амаль sancta sanctorum – святая святых, як кажуць на лаціне. Хаця, па мне, дык нічога тут настолькі каштоўнага нямашака. Хіба, у куфры можа нешта і хавае. Ды наўрад ці ў нашага дзядулі ёсць штосьці насамрэч важнае…
– А калі дарагое сэрцу? Нешта асабістае, – выказала здагадку Мілана.
– Хо, гэтага тут з лішкам, – усміхнуўся бацька, акінуўшы жэстам пажыткі.
Тут і напраўду, чаго толькі не было. І, зразумела, з большага – дарагое да сэрца старога.
Бацька ўсё акуратна расклаў, асабліва далікатна абыходзячыся з каляднай зоркай, а Мілана тым часам клапатліва загортвала маску казы ў хустку, каб тая захавалася для наступных свят і яшчэ не на адзін год.
– Добра, вы тут самі дапрыбірайцеся, а ў мяне таксама ўжо няма часу, – апамятаўся бацька. – Усе ўжо, напэўна, сабраліся, толькі я дагэтуль не. Як усё пакладзеце на месца, замкніце дзверы. Ключ аддасцё дзядулю, – прамовіў ён спешна, агледзеўся па баках і хутка выйшаў.
Дзеці ўсё закончылі і сабраліся да дзвярэй. Але не маглі не затрымацца.
– Бацька як у ваду глядзеў, менавіта партал.
– Можа ён ведае што?
– Наўрад ці. Ты ж чуў, дзеда ніколі тату не распавядаў пра люстэрка і не надта сюды пускаў.
– Дык і з намі, лічы, тое ж.
– Але з намі іншая гісторыя.
– Ну так, маеш рацыю, сястрычка.
Яны выйшлі і замкнулі камору. Дарослыя ўжо акурат апраналіся.
– Тата, на ключ, – працягнуў руку Янка.
– Вой, я ж кажу, аддай дзеду.
Тут акурат ён і выйшаў, было відаць, што спяшаецца.
– Дзядуля!
– Потым, мае даражэнькія. Зараз галоўнае нічога не забыцца.
– Але…
– Так, дзеці, – умяшалася маці. – Мы будзем вельмі позна. Ежа на стале на кухні. Калі што яшчэ пажадаеце – у лядоўні. Гарбату, мяркую, самі зробіце.
– Так, не хвалюйся.
– Да ночы не сядзіце. Яшчэ колькі часу і кладзіцеся, нас не чакайце.
– Добра.
Дарослыя хутка сабраліся і адправіліся ў госці. Да ўсяго астатняга ім ужо не было справы.
– Так. Усе сышлі. Мы адны. Ключы у нас…, – шматзначна ўсміхаючыся прамовіў Янка.
– Нават і не думай.
– А што там думаць? Мы толькі туды і назад. Праведаем сваіх сяброў – і дадому.
– Маці што сказала? Паесці і спаць.
Але Янка не супакойваўся. За сталом ён ізноў падняў гэтую тэму, але сястра была непахіснай у сваёй цвёрдасці.
– Я таксама хачу туды трапіць. Але я не хачу падстаўляцца. Невядома, калі бацькі вернуцца. А што, калі раней, а нас не будзе? Уяўляеш сабе?
– Ну глядзі сама. А там напэўна нехта некага чакае, – пачаў Янка хадзіць кругом ды навокала.
– Хто каго?
– Каралевіч там быў адзін, – падбухторваў