Танцавальны марафон. Виктор Правдин

Читать онлайн.
Название Танцавальны марафон
Автор произведения Виктор Правдин
Жанр Современные детективы
Серия
Издательство Современные детективы
Год выпуска 2001
isbn



Скачать книгу

шафёр батрачыў, а надвячоркам i Папруга на матацыкле прытарахцеў. Убачыў – i вочы на лоб… Дровы пасечаныя i складзеныя, плот новы i нават напалову пафарбаваны. А ягоны ранiшнi парушальнiк яшчэ i на жонку пакрыквае, маўляў, фарбы мала купiла. Адразу змiкiцiў Папруга што да чаго, хвост падцiснуў… Як дакажаш, што не пад прымусам шафёр iшачыў на яго? Дый цi дасць веры начальства, калi ўсё мястэчка работнiка бачыла? А гэта – выкарыстанне службовага становiшча. Не дапусцiў Папруга скандалу, аддаў шафёру дакументы ды мiрна выправадзiў прахiндзея, – Сiўцоў гучна засмяяўся i, хiтравата пазiраючы на Хмару, нечакана спытаўся: – А што б Вы зрабiлi на месцы ўчастковага?

      – Я? – разгублена перапытаў лейтэнант i на iмгненне задумаўся.

      – Во-во, – з непрыхаванай радасцю ўскрыкнуў Сiўцоў, – загнаў у кут! А на мой розум, дык шантажыста трэба было правучыць, толькi Папруга не такi, рызыкаваць – не ў ягоным характары.

      Хмара хацеў запярэчыць, але нешта стрымала, нечакана яму здалося, што Сiўцоў наўмысна яго заводзiць, спрабуе завязаць спрэчку.

      – Давайце пагаворым пра нашага шафёра, – адсунуўся ад стала Хмара. У гэты момант ён пашкадаваў, што паддаўся на ўгаворы i сеў за стол. Было вiдавочна, што цяпер Сiўцоў успрымае яго як госця, а не следчага.

      – Ваш вадзiцель ненармальны… – з-за занавескi вытыркнулася галава гаспадынi, i Сiўцоў, якi ў гэты момант цадзiў чарговую чарку, папярхнуўся, закашляўся, замахаў на кабету рукамi, каб тая замаўчала. Са стограмовiка выплеснулася гарэлка, серабрыстыя пырскi акацiлi твар жанчыны. – Ах так! – ажно ўзвiлася кабета i выкулiлася з-за занавескi, гатовая да больш актыўных дзеянняў. Прысутнасць Хмары стрымала яе, але маўчаць жонка Сiўцова не магла. – Канечне, ненармальны, калi прывёз табе, шасцiдзесяцiгадоваму мужыку, цэлую скрынку прэзерватываў. Не мог чым iншым аддзячыць… Папрузе гэта, можа, яшчэ i трэба, а табе, пляшываму, навошта?..

      Сiўцоў ажно збялеў. Кашаль нечакана знiк, быццам перакаўтнуўся некуды ўсярэдзiну, у грудзях Сiўцова засiпела, забулькала. Ён, упёршыся рукамi ў стол, павольна ўстаў, нiжняя скiвiца дрыжэла, скамянелыя вочы палыхалi гневам. Жонка войкнула i iмгненна знiкла за занавескай, але, напэўна, яе гэта не ўратавала б…

      «Не хапала, каб ён пры мне жонку пабiў!» – падумаў лейтэнант i таксама ўстаў, гатовы ўмяшацца. У гэты момант дзверы нечакана расчынiлiся, на парозе ўзнiкла каржакаватая постаць мiлiцыянера.

      – Чую, мае костачкi мыюць. Цi хоць добрым мылам?

      Сiўцова быццам падмянiлi. Ён iмгненна зноў стаў лiслiва-добранькiм, сутулым, вусы яшчэ больш абвiслi.

      – Таварыш маёр! – радасна ўскрыкнуў гаспадар, яго хiстанула, рука ўхапiла спiнку крэсла. – Заходзьце, заўсёды Вам рады! – Сiўцоў замiтусiўся, падсунуў адно крэсла, другое, быццам мiлiцыянер сядзе адразу на два.

      Без сумнення, гэта быў маёр Папруга, i Хмара зразумеў, што чакаў Сiўцоў менавiта яго, а ўсё, што папярэднiчала прыходу ўчастковага, – не што iншае, як камуфляж. І застолле, i расповеды гаспадара, i нават звада з жонкай мелi адну мэту – дачакацца Папругу.

      Маёр быў невысокi i неймаверна шырокi. У першы момант Хмары нават здалося, што ўчастковы