Канец адзіноты. Януш Леон Вишневский

Читать онлайн.
Название Канец адзіноты
Автор произведения Януш Леон Вишневский
Жанр Современные любовные романы
Серия
Издательство Современные любовные романы
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-41-1



Скачать книгу

гадоў Надзя засталася адна. Зусім адна. Яе бацька сваякоў не меў. Сям’я бабулі Цэцыліі не вярнулася з Сібіры. У Надзі было некалькі адрасоў, яна пісала туды – і па-польску, і па-руску. Ёй ні разу не адказалі.

      За дом не трэба было змагацца – Цэцылія перад смерцю перапісала яго на Надзю. Выбіваць давялося дапамогу праз страту бацькі. З нямецкай страхавой, амаль два гады. Пасля школы дзяўчына засталася з домам, поўным успамінаў, у чарговай жалобе, без блізкіх і без грошай.

      Яна хацела ўцячы. Як найдалей. Здала дом за бясцэнак, папрасіўшы толькі глядзець сад. Паўналетняй грамадзянкай Польшчы вярнулася ў Гамбург і з адной валізкай выйшла на тым самым вакзале, з якога з’ехала з бацькам.

      Як бяздомная грамадзянка Германіі яна пайшла ў адпаведную ўстанову. На яе шчасце, чыноўніца аказалася полькай, якая спачатку не магла зразумець, чаму Надзя саромеецца прасіць дапамогі, а выслухаўшы яе гісторыю, расплакалася і аднесла яе сітуацыю да «dringender Notfall» – выключнага выпадку кшталту страты дома ў пажары, паводцы ці ў выніку тэрарыстычнага нападу. Першы тыдзень Надзя пражыла ў чатырохзоркавым гатэлі, пасля чаго ёй выдзелілі студыю на апошнім паверсе абшарпанага шматпавярховіка ў раёне Вілемсбург, куды ноччу лепей не забрыдаць. Атрымаўшы першую выплату, дзяўчына паехала ў «Ікею», купіла матрац, пасцель, коўдру і вінныя кілішкі. Праз некалькі дзён яе паставілі на ўлік на біржы працы.

      У студыі без мэблі Надзя пражыла каля месяца. Працу яна знайшла самастойна. Немцы ўсё яшчэ каюцца за мінулае, а паколькі маюць грошы, то могуць літаральна адкупіць гістарычныя грахі. Надзя знайшла дзяржаўнае агенцтва па дапамозе ахвярам катастроф, а для немцаў адсутнасць школы ў эквадорскай вёсцы, выхавацелькі ў дзіцячым садку на Гаіці, перакладчыцы ў бальніцы ў Бірме – таксама катастрофа. Надзя сказала, што ведае англійскую, у Бірму можа вылецець хоць заўтра і за тыдзень зробіць усе патрэбныя прышчэпкі. У дадатак нават не пацікавілася заробкам. Назаўтра малады валанцёр прывёз ёй дамову на подпіс.

      Так яна ўцякала чатыры гады. Ад роспачы, дэпрэсіі, тугі, адрынутасці. І ўсюды сутыкалася з нечуванай бядой, пасля чаго па-іншаму глядзела на сваю. Спачатку была Бірма, потым – Самалі, урэшце Руанда. Нямецкае агенцтва прапанавала ёй пасаду галоўнай спецыялісткі ў Берліне. Яна адмовілася. У Польшчу Надзя вярнулася з Нікарагуа. З адной валізкай – яшчэ меншай, чым тая, з якой з’язджала.

      Найперш яна паразганяла дакучлівых забудоўшчыкаў, якія прапаноўвалі залатыя горы за бабулін дамок, не хаваючы, што збіраюцца яго знесці. Атрымаўшы рашучую адмову, яны пачалі пагражаць, а потым і рэгулярна ўрывацца. Аднойчы Надзя дапамагла занесці дадому торбы з пакупкамі нейкай бабульцы, што стаяла перад ёю ў чарзе да касы. Дзверы ім адчыніла дачка бабулькі і, не хаваючы ўзрушанасці, запрасіла ў кватэру. Надзя не адмовілася, бо ад жанчыны ішло цяпло, і за гарбатай прагаварылася, што жыве ў «васьмёрцы». Аказалася, што бабулька цудоўна памятае Цэцылію, а яе дачка – юрыстка. Дачка немаведама адкуль здабыла