Вараціш-гара. Маргарыта Латышкевіч

Читать онлайн.
Название Вараціш-гара
Автор произведения Маргарыта Латышкевіч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-14-5



Скачать книгу

– Алізара–та. А?

      Ільга паглядзела на Дубыніча і пацвердзіла вельмі спакойна, быццам размова ішла пра надвор’е:

      – Не кахаю, дзядзька.

      Дубыніч паківаў і цяжка ўздыхнуў. А Ільга раптам жахнулася свайго спакою, сваёй абыякавасці і нейкім дзіўным чынам зразумела, ці, дакладней, адчула, што прычына ўсяго гэтага – там, у інеістай пустцы паміж яе ўспамінаў. І зноў задрыжэла, быццам ад холаду, і падалося нават, што лускавінкі інею караскаюцца па сценах вежы, па камянях і метале, заімгляюць сталь старой зброі, павольна, але няспынна паглынаюць і колеры, і святло, і барвовы захад, і белы туман.

      – Дзядзька! – гучна паклікала Ільга. Злавесны іней, нібы спудзіўшыся чалавечага голасу, апаў.

      – Чаго, малая?

      – Ці можна… – Ільга асеклася спачатку, але змусіла–такі сябе закончыць: – Ці можна памятаць, што ты нешта забыў?

      – Чаго–о? – працягнуў Дубыніч. – Гэта як жа так, дзеўка? Калі забыў, дык забыў. Калі помніш, дык помніш. Не?

      Дзень таму і сама Ільга разважала б такім самым чынам. Але не сёння.

      – Я нешта забыла, – таропка загаварыла яна, недаверліва паглядаючы на Дубынічаў круглы твар. – Разумееш, дзядзька? Нешта вельмі важнае. Разумееш?

      – Ага, вядома, ясна, – выгукнуў Дубыніч, падкручваючы чорны вус, і відно было, што зусім яму не ясна, ані на дробачку. Ільга схавала разгарачаны твар у далонях, кусала вусны ад злосці на сваю коснаязыкасць. Нават распавесці пра ўсё гэта, страшнае, непапраўнае, не атрымлівалася. І нешта глыбока ўнутры настойліва нашэптвала: а раптам усе гэтыя нітачкі, усе гэтыя сляды, цені ўспамінаў – лухта і прыдумка? Ніколі не было нічога, апроч таго, што і зараз вядома. А яна дарэмна ламае сабе галаву і мучыць тых, хто мае няшчасце быць побач. Толькі і ўсяго.

      – Толькі і ўсяго, – з горыччу сказала Ільга ўслых. І адначасна з ёю Дубыніч, які соп і чухаў у патыліцы, мовіў:

      – А дзіўна…

      Заміргаў шэрымі вочкамі, наморшчыў шырокі лоб і, гледзячы кудысь уверх, у пацямнелыя ад часу бэлькі, прызнаўся, быццам і сам зараз успомніў, што нечага не помніць.

      – Я тады бачыў усё з адлегласці, вядома, – Дубыніч задуменна пашчыпваў кучаравую бараду. – Але вось дзівата ж, дзеўка: у адзін момант ты была на мосце, а пасля раптам – трэсь! – і мост абрынуўся пад цмокавым цяжарам. Цябе дакладна не было – а тады з’явілася ўжо на гэтым баку. Я яшчэ падумаў: як так ускараскалася?

      Ільга падняла бровы. Яна помніла і цмока, і стары каменны мост, на які пачвару прыдумалі завабіць. Усё неяк паасобку, як аскепкі ад разбітага люстра. А вось саму бойку не магла ўзгадаць: у галаве ўсплывалі толькі расповеды ды песні, якія чула пасля. Помніла ўсё, атрымліваецца, з чужых слоў, не сваёй, а чужой памяццю.

      – Значыць, быў нехта яшчэ? – працягваў Дубыніч, звяртаючыся збольшага да самога сябе, чым да сваёй суразмоўцы. – Але хто? З маіх хлопцаў аніхто не паспеў бы, мы ў засадзе сядзелі з лукамі.

      Ён пачасаў тоўсты нос і паглядзеў на Ільгу.

      – Нехта яшчэ?.. – перапытала тая. І з надзеяй прыслухалася