План Бабарозы. Павал Касцюкевіч

Читать онлайн.
Название План Бабарозы
Автор произведения Павал Касцюкевіч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2016
isbn 978-609-8147-41-4



Скачать книгу

адкрыццю, – зямля, бач ты, круглая і куды б я ні паехаў, я заўжды маю шанец сустрэць Роні, – я нагэтулькі ўсцешыўся, што яшчэ ў вітальні стаў радасна набіваць мяч-глобус з нагі на нагу. Бабароза вызірнула з пакоя Бабагруні і перахрысцілася. Потым праверыла, як маецца мая маладая рэакцыя – паспрабавала выхапіць мяч з-пад ног. Я выявіўся спрытнейшым.

      – Рэакцыя, Ігарочачак, ёсцека – дзеткі будуць, – нечакана лагодным голасам сказала Бабароза і растала ў сваім пакоі.

      І ўсё ж увечары, калі мяч выпадкова патрапіў у яе тэрытарыяльныя воды – на кухню, – Бабароза бліскавічным рухам схапіла мяч. Я стаў цягнуць яго з бабульчыных рук.

      Каторы час трывала змаганне. Раптам Бабароза крыху паслабіла ўхоп, і паглядзеўшы на мяне спагадліва, сказала:

      – Нешта ты, Ігарочачак, схуднеў… праверся на рак!!! Я збянтэжыўся на імгненне, і гэтага хапіла. Бабароза нанесла мячу смяротную рану кухонным нажом.

      У мяккае падбрушша Еўропы, Балканы.

      – Глядзі мне, смаркач-ч-ча! – пагразіла яна мне паказнікам, што нагадваў скурчаны асінавы сук. У другой руцэ яна сціскала нож-мячабойцу. – Дагуляесь-сь-ся!

      Я не хацеў сварыцца. У той вечар я пакаваў валізу – да чарговай сустрэчы з Роні ў Еўропе застаўся адзін дзень. У пакоі мяне чакаў гэты келіх радасці, поўны, як вока. Тут, сярод валіз, бялізны і ссабоек, я ўжо, лічы, быў на дарозе да свайго раявання. І таму любыя перашкоды: зборы, нервознасць ды нават Бабароза з яе выбрыкамі толькі рабіліся антуражам, фонам абапал дарогі, якія я, не зважаючы, цяпер мінаў на шалёнай хуткасці на сваім шляху да шчасця.

      Ці было ў мяне з Роні яно? Ці, можа, лепей нам было жыць на адным лапіку зямлі: штодня бачыцца, не ад’ядаць гэтак сэрца рэдкімі і складанымі спатканнямі? Мець ціхамірны спакой? У працоўным парадку атрымліваць гаючую раўнавагу, датрымоўваць баланс сіл і думак? Гучыць, далібог, пераканаўча. Чаму ж я лічыў за лепшае локцямі працярэбліваць шлях да абяцанай зямлі, да самага снежнага для майго кіліма месца? І ведаць, што тую зямлю трэба амаль адразу здаць, пакінуць?

      – Чаму мне прыпала да душы гэтая неспатольнасць? Гэтыя нелітасцівыя перагрузкі, вартыя касманаўтаў? Ехаць тысячы кіламетраў толькі для таго, каб на пару гадзін убачыць адну жанчыну голай? І падчас тых дзвюх гадзін усяго толькі цягам лічаных секундаў спінай вычуць, як медным тазікам накрывае стоадсоткавая ўсёатульная мілата? І ўжо ўвечары таго ж дня з усімі вантробамі зноў праваліцца ў яміну разлукі.

      …Чаму мы не разам? – у тое спатканне запытаўся я ў Роні. Тая роспачна шукала калготкі пад ложкам. Гатэль “Амбасадар”, Вільня.

      На яе голым жываце і грудзях былі чырвоныя каляіны і пісягі – зранку ў нас адбыўся гадзінны сход Таварыства “Шчаслівы матрас”. Гэта калі Роні клалася на мяне ўсім, ад макаўкі да пят, целам, і мы нерухома ляжалі гэтак, крыху енчачы і павіскваючы ад асалоды.

      – Persej, nu, ty sam usio razumieješ… – старанна вымавіла Роні. З нядаўняга часу яна вывучыла гэтую безапеляцыйную беларускую фразу і бесцырымонна запіхвала яе ў любы