Проста фантастыка. Уладзімір Садоўскі

Читать онлайн.
Название Проста фантастыка
Автор произведения Уладзімір Садоўскі
Жанр Научная фантастика
Серия
Издательство Научная фантастика
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7165-86-5



Скачать книгу

забароненая па ўсё планеце. «Watch» нясе шматмільярдныя страты, выплачвае вялікія кампенсацыі пацярпелым. Але вы б не маглі ўдакладніць прычыны страты розуму?

      – Вядома. У «Watch» шмат разоў сцвярджалі, што іх праграмы не дзейнічаюць на цела і нервовую сістэму, што яны загружаюцца проста ў мозг. Але вось, што адбываецца ў мозгу, яны не ўдакладнялі. А мозг гэта вельмі складаная сістэма. У некаторых людзей выяўлялася асаблівая адчувальнасць да віртуальнай смерці. Цела заставалася ў нармальным стане, але вось клеткі мозгу, успрымаючы вобразы, што пасылала машына, як рэальныя, адміралі. І з кожнай новай смерцю ўсё часцей і часцей. З часам спынялася разумовая дзейнасць, а пазней і рухальная. Толькі вобласці мозгу, якія адказваюць за атрыманыя чалавекам задавальнення, заставаліся некранутымі і пры гэтым увесь час ўзбуджаліся. Людзі, якія ўваходзілі ў гэтую групу рызыкі, ужо пасля першага сеанса віртуальнай смерці не маглі адарвацца і праходзілі ВС зноў і зноў. У пацыентаў развівалася самая сапраўдная наркатычная залежнасць ад сеансаў.

      – Дзякуй, спадар Валер. Нашых тэлегледачоў цікавіць пытанне, а ці можна вылечыць гэтую хваробу?

      – Не, шанец на выздараўленне амаль нулявы.

      – Дзякуй.

      Санітар пастаяў некалькі хвілін, хмыкнуў і пакаціў каляску далей. Пацыент за ўвесь гэты час так і не адарваў позірку ад свайго тапка.

      3.15

      «Рэчаіснасць уваходзіць у тваё жыццё неадольна, няспынна, крок за крокам, ад гэтай брыдкай рэальнасці нікуды не дзенешся, не схаваешся за акулярамі манітораў і кінескопаў, рэчаіснасць уваходзіць у тваё жыццё ў прамоклым абутку і сырых шкарпэтках…» – такую вось цікавую алюзію на суравую бытнасць жыцця круціў і перакручваў у галаве Хведар, шкандзёхаючы па лужынах у новых велюравых боціках. Круціў доўга, ажно ад пад’езду і да цяперашняга невялічкага возера, што расцягнулася ўпоперак паркавай дарожкі. Гэтае кручэнне замяняла Хведару думанне. Увогуле, Хведар часта лавіў сябе на тым, што апошнім часам зусім не думае. Што выразна сфармуляваныя думкі не з’яўляюцца ў ягонай галаве. Што ўся ягоная вышэйшая разумовая дзейнасць зводзіцца да простых, на аўтамаце, рэакцый на знешнія і ўнутраныя раздражняльнікі, ды ўспрымання інфармацыі, зусім без аналізу. Максімум з’явіцца ў галаве цікавая алюзія, як вось гэтая з рэчаіснасцю і мокрымі боцікамі, альбо ўзнікне дзіўная асацыяцыя, ці ў лепшым выпадку прыгадаецца думка кагосьці з вялікіх, вычытаная з кнігі. Гэтая акалічнасць засмучала Хведара. Хведар не адчуваў сябе ў поўнай меры «чалавекам разумным». Уласна кажучы ён і пайшоў сёння на працу пехам, каб хоць трошкі падумаць. Бо, наколькі ён памятаў, выразна сфармуляваныя думкі калісьці з’яўляліся ў ягонай галаве менавіта пад час манатонных і аўтаматычных дзеянняў, кшталту той жа хады, альбо збору ўраджаю бульбы. Але атрыманая ўчора эфімерная асалода ад пакупкі новых прыгожых ботаў, сутыкнуўшыся сёння з рэчаіснасцю мокрых лужынаў, нарадзіла брыдкую алюзію, што разбурыла ўсе надзеі Хведара на разумовую дзейнасць