Проста фантастыка. Уладзімір Садоўскі

Читать онлайн.
Название Проста фантастыка
Автор произведения Уладзімір Садоўскі
Жанр Научная фантастика
Серия
Издательство Научная фантастика
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7165-86-5



Скачать книгу

сюды. Яго нутро прагнула смерці. Сваёй уласнай смерці.

* * *

      Ішоў час, Сяргей пастаянна завісаў на працы, часу не заставалася ні на адпачынак, ні на асабістае жыццё. Праца адымала ўвесь вольны час. Сяргей паступова звярэў, ён пачаў грубіць калегам, часта выходзіў з сябе і наогул стаў невыносным ў зносінах. Хлопец агрэсіўна паводзіў сябе за стырном, настолькі, што бартавы кампутар заблакаваў яму права кіравання на тры месяцы. Дырэктар, які заўважыў такія паводзіны супрацоўніка, аднойчы выклікаў яго да сябе.

      Сяргей увайшоў у кабінет хмурны, бухнуўся ў крэсла для наведвальнікаў і ўтаропіўся ў цэнтр падлогі.

      – Што з табой такое стала? – пачаў размову дырэктар.

      – Нічога, усё як заўжды, – буркнуў Сяргей.

      – Вось, што Сяргей, ты гэта кінь. Зрабі сабе выходны, я дазваляю. Адпачні пару дзянькоў, супакойся, – працягваў начальнік мяккім заспакаяльным голасам. – Не ведаю, схадзі, напрыклад у «Watch», там, кажуць, шмат што памянялася. Там зрабілі цэлы парк віртуальных атракцыёнаў.

      – Яшчэ чаго, – прабурчаў Сяргей, з агідай прыгадаўшы сваё адзінае наведванне гэтай канторы.

      – Увогуле, ты мне ў такім стане не патрэбны. Вяртайся калі адпачнеш. Усё, вольны! – сказаў дырэктар і адвярнуўся да манітора.

      – І вось яшчэ што, – кінуў начальнік у спіну Сяргею, калі той стаяў у дзвярах, – Калі хочаш, можаш узяць маю машыну. Твая ж яшчэ заблакаваная, так? – Сяргей кіўнуў, – Лаві ключы.

      Сяргей злавіў звязку і, здзіўлены шчодрасцю начальніка, накіраваўся ў гараж. Ён сеў у дырэктарскі аўтамабіль, пасядзеў некалькі секунд, каб крэсла прыняло зручную для яго цела форму, завёў рухавік і паехаў наўпрост да офіса «Watch».

      Ужо здаля Сяргей зразумеў, што тут шмат што памянялася. Офіс «Watch» ўжо не быў проста офісам, на яго месцы размяшчаўся вялікі забаўляльны комплекс, які расцягнуўся на цэлы квартал. Фірма выкупіла ўсе дамы ў акрузе, аб’яднала іх у адзін вялікі корпус і паставіла над гэтай плошчай велізарную шкляную піраміду. Усе стракацела агнямі і паветранай 3D рэкламай. Вялізныя зялёныя стрэлкі, што віселі ў паветры, паказвалі месца бліжэйшай паркоўкі.

      Сяргей заехаў у падземны гараж. Стаянка была, як і раней, бясплатная, так што свабоднае месца зноў прыйшлося доўга шукаць. Ліфт з падземнага паверху падняў хлопца ў самы цэнтр прасторнага хола, наўпрост пад вяршыняй велізарнай шкляной піраміды-купала. На гэты раз комплекс быў запоўнены людзьмі пад завязку. Сотні людзей хадзілі навокал, запісваліся на сеансы, падсілкоўваліся ў вялікім фуд-корце, гулялі на старых прыстаўках, пастаўленых паўсюль фірмай для бясплатнага карыстання. Сяргей рушыў да бліжэйшага інфармацыйнага стэнду і стаў у канец невялікай чаргі.

      – Я вас слухаю, – адміністратар ўсміхаўся пастаянна ўсім і кожнаму.

      – Я хацеў бы запісацца на сеанс віртуальнай смерці, – хмурна сказаў Сяргей.

      – Выдатна. Цяпер як раз свабодна 3 кабіны, – адміністратар адвёў позірк ад манітора, – Вам новага тыпу або старога.

      – Давайце новага. Колькі з мяне?

      – Трыццаць рублёў.

      У