Проста фантастыка. Уладзімір Садоўскі

Читать онлайн.
Название Проста фантастыка
Автор произведения Уладзімір Садоўскі
Жанр Научная фантастика
Серия
Издательство Научная фантастика
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7165-86-5



Скачать книгу

з дзвярэй у глыбіні залы. Выгляд у таго быў нейкі разгублены і ў той жа час узрушаны.

      – Сеанс віртуальнай смерці пакідае вельмі моцнае ўражанне, – з усмешкай сказаў адміністратар, злавіўшы кірунак позірку Сяргея.

      Хлопец спахапіўся і працягнуў:

      – Я таксама хацеў бы прайсці сеанс віртуальнай смерці.

      – Вы, напэўна, чулі пра 50 % зніжкі на сёння? – твар адміністратара азарыўся яшчэ адной усмешкай.

      – Так, – аўтаматычна адказаў Сяргей, працягваючы азірацца па баках, быццам першакласнік перад піўным ларком.

      – Ды вы не хвалюйцеся, усё цалкам бяспечна.

      – Я не хвалююся, – апамятаўся Сяргей, – проста цікава, які я па ліку.

      – А, вы пра гэта, – усмешка не сыходзіла з твару адміністратара. – Хачу вас засмуціць, вы не дзясяты. Але скажу вам па сакрэце, вы былі блізкія, вельмі блізкія, вы дзявяты кліент пасля папярэдняга шчасліўца.

      Сяргею ўвесь час не шанцавала ў такіх рэкламных акцыях. Кожнаму трэцяму – зніжка, для кожнага пятага – падарунак, кожнаму дзясятаму – бясплатны сеанс. А як ні прыйдзеш то другі, то чацвёрты, то, як цяпер дзявяты.

      – Колькі з мяне? – упэўнена вымавіў Сяргей, ён канчаткова вырашыў прайсці ўсе выпрабаванні гэтай хвалёнай віртуальнай смерці.

      – Пяцьдзясят рублёў, – ветліва адказаў адміністратар, не здымаючы з вуснаў ветлівай ўсмешкі.

      Сяргей працягнуў банкаўскую картку і атрымаў маленькую пласцінку з эмблемай фірмы.

      – Заходзьце ў тыя дзверы, – паказваў дарогу адміністратар, – кабіна нумар шэсць.

      – Дзякуй.

      Шырокія шкляныя створкі бясшумна раз’ехаліся прама перад Сяргеем, прапускаючы таго ў доўгі калідор, па абодва бакі якога цягнуліся дзверы, падпісаныя нумарамі. Сяргей накіраваўся да шасцёркі, каля якой ужо стаяў малады чалавек у касцюме з бэйджам на лацкане.

      – Я аператар віртуальнага вылічальнага цэнтра, я буду праводзіць з вамі сеанс ВС, – адрапартаваў малады чалавек, які хутчэй паходзіў на вышыбалу ў модным клубе, чым на тэхніка-аператара.

      Сяргей працягнуў яму картку. Бамбіза ўзяў пласцінку, павярнуўся, засунуў яе ў шчыліну замка і дзверы адчыніліся. Аператар жэстам запрасіў Сяргея ўвайсці. За дзвярыма знаходзіўся невялікі пакой, напоўнены прытушаным святлом. У цэнтры пакоя стаяла крэсла, падобнае на стаматалагічнае, у якім чалавек знаходзіцца ў напаўляжачым стане. Аператар зачыніў дзверы і падышоў да Сяргея.

      – Пачнем! – бадзёра сказаў ён голасам маладога стаматолага, якому ўпершыню давялося вырываць зуб у жывога чалавека.

      Сяргею раптам стала не па сабе. Боязь незразумелай тэхнікі, якая нагадвала пра зубны боль, дапаўнялася страхам перад самой віртуальнасцю.

      – Які чорт мяне тузануў пайсці на гэта? – думаў ён.

      – Сядайце, – аператар падвёў Сяргея да крэсла.

      Розныя невясёлыя думкі раіліся ў галаве Сяргея, калі ён апускаўся ў «стаматалагічнае» крэсла, якое аказалася, дарэчы, вельмі зручным.

      Аператар