Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец

Читать онлайн.
Название Дзень Святого Патрыка
Автор произведения Ганна Севярынец
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7097-57-9



Скачать книгу

я нават не стала прасіць яго наконт калоды. Бачна ж, спраў у птушкі па горла. Дый не вёска, каб з кожным буслом вітацца. Дый узрост у мяне ўжо не той.

      3

      У зале стаяў шыкоўны пах свежай мэблі. Марына любіла гэты пах нават больш за водар свежых булак. Яна даўно ўжо не была ў лесе, мо, гадоў пятнаццаць: дома не было калі, а тут не было лесу. Напэўна, мозг адшукаў у рэальнасці адэкватную замену: адрамантаваныя кватэры сябровак, мэблевыя салоны, невялічкая багетная майстэрня ля службовага катэджа Дамейкі – канешне, лесам там не пахла, але ж водар дрэва можна было вылучыць з агульнага лака-фарбавага букету.

      Высачэзныя стэлажы, шырокія, грунтоўныя, займалі ўсю прастору. Адна са сцен залы была шкляной, там змыкаўся з блакітным небам сіні акіян, ля гэтага гіганцкага акна стаяў стол, на ім – камп’ютар і навюткі канцылярскі набор, жалюзі ціхенька шапацелі ад ветрыка, у белай кадцы ля стала балявала традыцыйная кітайская ружа, сытая і выпешчаная недзе ў мясцовых аранжарэях.

      Недзе праз месяц пачнецца: з беларускіх бібліятэк пачнуць звозіць кнігі па яе запытах. Няшмат. Бо зала абмежаваная. Куды астатняе? Згодна з пратаколам, кожная краіна самастойна вырашае, што рабіць з літаратурай на мёртвай мове. Нехта пакідае для ўласных навукоўцаў, нехта перапрацоўвае, у некага толькі і хапае – запоўніць залу Калегіі. Бывае па-рознаму: працэс уніфікацыі сусветнай моўнай прасторы набраў тэмпы толькі апошнія пятнаццаць год, і ў ім яшчэ зашмат індывідуальнага.

      Першыя мовы, да якіх Камісія паставілася па-новаму жорстка, сышлі ў гісторыю агульным спісам: Марына нават не адчула асаблівасці моманту, проста ўзнімала руку – і апускала. Яны, паўсотні філолагаў з усяго свету, усе, як адзін, былі прыхільнікамі канцэпцыі монамоў’я – можна было б падумаць, што амбіцыёзны аанаўскі чыноўнік Рычард Кійске знарок збіраў такіх, але Марына насамрэч і не ведала ў навуковым асяроддзі палымяных барацьбітоў за моўную разнастайнасць. Такія, як той жа Сямёнаў, не ішлі ў навуку, а тыя, хто ішоў, былі ў асноўным людзьмі досыць практычнымі і малаэмацыйнымі. Пасля грунтоўных даследаванняў оксфардцаў на чале з прафесарам Кійске стала канчаткова зразумела: нацыянальная адметнасць і ідэнтычнасць захоўваюцца і там, дзе знікае мова. Марына памятала гэтыя лакальныя спрэчкі ў беларускамоўнай прэсе, малалюдныя і нецікавыя. Мова павінна належаць народу, а калі народ сам адмаўляецца ад яе – значыцца, яго менталітэт абыходзіцца мовай іншай. Прыкладна так Дамейка разумела высновы оксфардцаў. Неабвержныя довады групы Кійске пахіснулі нават такога палымянага змагара за моўную разнастайнаць, як Нікаласа Остлера – ягонае Брытанскае таварыства паміраючых моў з сапраўдным захапленнем успрыняло ідэі моўнай кансервацыі і моўных запаведнікаў. Так, цяпер не трэба было сізіфавай працы з насельніцтвам – стаў на стэлаж мову і літаратуру і вывучай, колькі заўгодна. Остлераўцы кінуліся ў моўныя экспедыцыі, шчодра фінансуемые свежанькай Лінгвістычнай Калегіяй – менавіта яны і займалі