Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Читать онлайн.
Название Маўчы і будзь хітрым (зборнік)
Автор произведения Кастусь Травень
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-985-562-080-9



Скачать книгу

поспеху. – … Быць разумным, Зміцер, не так і складана, ва ўсялякім выпадку, нас вучаць асновам. Іншая справа, што большасьць не заўсёды ўмее карыстацца атрыманымі ведамі, – прамаўляў Стах, седзячы каля вакна на стуліку.

      – Якія асновы, Стах? – Чэпкі Зміцер апошнім часам мякка пярэчыў суразмоўцам, выпрабоўваючы новы для сябе падыход дзеля атрымання чужых шчырых меркаванняў. – Вось Міша, на сваім біялагічным факультэце, што спазнае філасофска карыснае ўласна для сваёй асобы?

      – Хо! Ён вывучае дарвінізм, дзе прамым тэкстам гаворыцца аб унутрывідавой барацьбе. Самае галоўнае прамоўлена, астатняе павінны самі дадумаць… распрацаваць.

      – Але не патлумачана, сыстэмна не выкладзена… – А гэта, Зміцер, для разумных, яны самі павінны дадумаць. Не хапала, каб яшчэ ў дзяржаўнай установе навучалі тэорыі барацьбы між людзьмі.. – Ну, а ты з сваім матаналізам, што вас ужо ўсіх дастаў? – Зміцер быццам абыякава і нібыта перакана пытаўся ў Стаха: – Якая карысьць ад яго табе асабіста? – Матэматычны аналіз – альфа і амега ўсяго навучання, Зміцер! От бярэш любое тваё, альбо тваіх знаёмых, ці нават дзяржаўных дзеячоў: дзейства, словы, меркаванні і занатоўваеш на табліцу каардынат. Па гарызанталі ідзе час, а па вертыкалі дзеянні, прамовы і іншыя рухі. Згодна кадыфікацыі некаторыя дзеянні абазначаюцца знакам мінус, іншыя – знакам плюс. От ты моцна падпіў – гэта (-1), не падрыхтаваўся да семінарскіх (-2), прамінуў лекцыю (-2). Ходзіш на лекцыі —(+1), прыстойна апранаешся – (+1), вучышся на выдатна – (+2), маеш каханку – (+1 ці -1). Такім чынам ты за кароткі час можаш прааналізаваць той прыхаваны накірунак твайго жыцця, аб якім табе ніхто толкам нічога не скажа. – А чаму каханку ты абазначаеш плюс-мінус-1. – З сучаснымі жанчынамі ніколі не ведаеш, чым стасункі скончацца: ці кароткім шчасьцем, ці імунадэфіцытам, ці хамутом на кволую юнацкую шыю… Дзецюкі засмяяліся на ўсю моц, як могуць смяяца яшчэ не тручаныя жыццём юнакі. – А вазьмі дзяржаву? У 1985 годзе на партканферэнцыі ці з’ездзе партыі генсек Гарбачоў агучыў меркаванне ўладных колаў, што ўлада будзе будаваць грамадства з складнікамі прыватнай маёмасьці. Гэта – (-10), бо азначала разбурэнне Ідэі тамтэйшай дзяржавы і грамадства. Потым паступова і паслядоўна на працягу некалькіх гадоў ідзе інфармацыйны наступ на існуючую грамадскую ідэялогію. Гэта – (-2, – 3, – 4, – 5,… – 7…-15….) Потым праз кааператывы ў фінансавы кровазварот краіны ўкідываюцца вялізарная колькасьць пустых грошай – (-70), знікаюць тавары народнага ўжытку (-80)… Калі б мой бацька тады карыстаўся матэматычным аналізам, то ён своечасова зняў бы свае двацаць тысяч у ашчаднай кассе і ў дзевяностым годзе купіў бы сабе кватэру ў Менску, можа нават і дом. А так усе грошыкі ляснулі. Прапалі ягоныя трыцаць год напружанай працы…

      Уражаны Зміцер і нават Паддубскі, што маўкліва сядзеў за сталом з падручнікам па педагогіцы, з здзіўленнем і павагай зірнулі на Стаха.

      – Прабач, Стах, тут галоўная не лічба, а знак. Плюс ці мінус? Адкуль ты бярэш гэты знак? Ты ж ведаеш, што некаторыя