Братэрства. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Братэрства
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр Языкознание
Серия
Издательство Языкознание
Год выпуска 2014
isbn 978-985-575-013-1



Скачать книгу

(сохранилась архивная запись о том, что в ун-т поступил “Иван сын Фёдора из Петковиц…”)». На Беларусі некалькі вёсак з назвай Пітковічы ёсць у Баранавіцкім, Дзяржынскім раёне… Дык, можа быць, усё ж існуюць падставы для «беларускасці» Івана Фёдарава?.. Дарэчы, трэція Пітковічы – за 8 вёрст ад Радашковіч. З усіх гэтых мясцін паходзілі шляхецкія прозвішчы Рагоз і Анфоравых, якія таксама карысталіся гербам «Шрэнява», падобным на выдавецкі знак І. Фёдарава. Калі атаясамліваць друкара з Іванам, сынам Фёдара з Пітковіч, то трэба, відаць, і пагадзіцца з беларускім паходжаннем Івана Фёдарава.

      Падрабязна ў энцыклапедыі асвятляецца «астрожская» тэма. Як вядома, асветнік і друкар прыкладна з 1578 па 1583 г. жыў і працаваў у Астрогу, на Ровеншчыне, у маёнтку, які належаў князю Канстанціну Канстанцінавічу Астрожскаму – аднаму з буйнейшых магнатаў ВКЛ (гадавы даход князя, які валодаў 80 гарадамі і 2760 вёскамі, складаў 19 млн. злотых). Менавіта там у 1581 го. была выдадзена знакамітая Астрожская Біблія. «Выпуск в свет первой полной вост. – слав. Библии – издательский подвиг Ивана Фёдорова. Библия стала важной вехой в борьбе с экспансионизмом католической реакции, способствовала росту национального самосознания русских, украинцев и белорусов, укреплению позиций родного языка, развитию естеств. – науч. знаний на Руси», – піша Я. Неміроўскі.

      У энцыклапедыі «Іван Фёдараў і яго эпоха» пададзены артыкулы пра беларускіх кнігазнаўцаў, пісьменнікаў, вучоных – ураджэнцаў Беларусі, – У. В. Анічэнку, М. Б. Батвінніка, А. С. Будзіловіча, Г. Я. Галенчанку, Э. Гутэн-Чапскага, Я. Ф. Карскага, А. І. Клібанава, М. Клімковіча, С. Майхровіча, І. І. Малышэўскага, А. Рымшу, М. Садковіча, М. М. Сікорскага, А. Р. Шыцгала, В. Шматава, Э. В. Ялугіна. Асобны расповед – пра Мамонічаў, беларускія бібліятэкі, Васіля Цяпінскага, Р. А. Хадкевіча як заснавальніка Заблудаўскай друкарні, графа А. Храптовіча са Шчорсаў (аўтар падкрэслівае, што ў прыватным кнігазборы Храптовічаў захоўваўся асобнік Бібліі 1581 г.). Досыць грунтоўна пададзены жыццяпіс беларускага мысляра, асветніка-гуманіста, рэлігійнага рэфарматара Сымона Буднага.

      Ці ёсць заўвагі да зместу энцыклапедыі «Іван Фёдараў і яго эпоха»? Магчыма, варта было больш шырока паказаць беларускае кнігазнаўства, беларускае бібліяфільства папярэдніх стагоддзяў. У артыкулах пра вучоных, пісьменнікаў ёсць некаторыя недакладнасці. Але ўсё гэта не прыніжае агульнага ўзроўню, паўтаруся, сапраўды ўнікальнай энцыклапедыі Яўгена Неміроўскага «Іван Фёдараў і яго эпоха».

      Ад Бібліі да «Кібернетыкі» Норберта Вінера

      Рускі кнігазнавец Яўген Львовіч Неміроўскі за гады сваёй даследчыцкай працы нямала зрабіў на ніве гісторыі Беларусі. Пяру вучонага, доктара гістарычных навук належаць артыкулы, прысвечаныя Ф. Скарыне: «Беларускі першадрукар Францыск Скарына», «Подзвіг доктара Скарыны», «Пражскія выданні Францыска Скарыны ў фондзе Аддзела рэдкіх кніг», «Апостал 1525 Францыска Скарыны», «Спадчына Францыска Скарыны ў савецкіх і замежных кнігасховішчах»