Усё ўлічана. All inclusive. Сяргей Календа

Читать онлайн.
Название Усё ўлічана. All inclusive
Автор произведения Сяргей Календа
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-609-8147-14-8



Скачать книгу

соплі ганяе, губа ніжняя трасецца, нібыта вось зараз расцягнецца і жанчына пачне плакаць. – Ну калі ласка, у мяне грошы ёсьць, вы не хвалюйцеся, насамрэч кожны з нас можа захварэць, усе мы носім у сабе бактэрыі й вірусы, усе мы патэнцыйныя мерцьвякі, – Галіна Фэліксаўна сьлязьліва скуголіла і церла на запясьці мінэралку, чакаючы, калі пададуць каньяк.

      Праз хвіліну перад ёй зьявіўся кубак з чайнай вадкасьцю сямігадовай вытрымкі. Сцэнарыстка плюхнула алькаголем на запясцье й пачала драпаць руку, пакуль не праступіла колькі кропель крыві. Бармэн, звалі яго Юра, шмат чаго бачыў у сваім жыцьці, але ўсё адно аслупянеў і ўтаропіўся на руку жанчыны, скура якой была чырвоная. І тут Юра ня вытрымаў і папрасіў жанчыну разьлічыцца й зьнікнуць зь ягоных вачэй. Сцэнарыстка заенчыла, але далей зь ёй не цырымоніліся…

      Галіна Фэліксаўна яшчэ два разы трапляла на лобібар, ахоўнікі мяняліся зьменамі й ня ведалі яе, дзённы мэнэджар Карнэй Эдуардавіч выводзіў яе днём, начны Хасан – ноччу, галоўны мэнэджар меў зь ёй размовы, а таксама адміністратары рэстарацыі, ахова, бармэны Юра, Вова, Кастусь і Андрэй, але яна магічным чынам трапляла ў гатэль, сядзела, церла каньяк на рукох, пускала соплі, часам пачынала плакаць, аднойчы яе сапраўды разьдзьмула, як балёнік, яна пакаштавала маленечкую чакалядку, якая была пакладзеная на бірдэкель як падаруначак для кліентаў гатэлю й рэстарацыі.

      Аднойчы Галіна патрапіла ў спа-цэнтар і адтуль у салён-цырульню… Гэта быў гамон… Фарбы… Усе фарбы для валасоў яна размазала па рукох, запэцкала сваю адзежу й сядзела так на канапе перад стэндам рэцэпцыі, чакала алергічнай рэакцыі, ацёкаў і ўсяго самага горшага, плакала, распавядала скрозь стогны й сьлёзы пра тое, што ўвесь сьвет хворы, ён памірае, настае Армагедон… Яна напалохала наведнікаў салёну, хтосьці, як толькі прыходзіў па запісе, бачыў такую карціну й адразу сыходзіў, Віталь, цырульнік, проста схаваўся ў сваім пакоі для пэрсаналу, Антон, другі майстар, глядзеў на сцэнарыстку такімі спужанымі вачыма, быццам пабачыў сьмерць, і не варушыўся, яму адначасова было цікава, чым усё гэта скончыцца.

      Галіна Фэліксаўна чакала й чакала, яна нарэшце патрапіла ў тое атачэньне, дзе яе мусяць слухаць, трываць, бо яна патэнцыйны кліент, яна па ўсіх правілах мае рацыю ва ўсім!

      Ніхто з супрацоўнікаў цырульні ў спа яе ня ведаў і ніякіх распараджэньняў гнаць яе ў шыю ад начальства ня меў і таму не чапаў, бо халера ведае, хто яна такая, можа быць, яна звар’яцелая жонка якога нафтавіка, і калі яе кранеш, то потым проста так не адкруцісься… Але адначасова нікому не патрэбны быў тут мярцьвяк, калі здарыцца сапраўды які ацёк Квінкэ… Так, Квінкэ й да пабачэньня… Камэры ўсё фіксавалі, усе рухі, і ў гэтым выпадку, нават калі яна сама сабе напэцкала фарбаў на рукі й разадрала скуру, пакараць маглі цырульнікаў і адміністратараў за бязьдзеяньне…

      Галіна Фэліксаўна пасядзела так гадзіну, папіла кавы, супакоілася, заўважыла, што яшчэ жывая й ніякай алергіі не здарылася, толькі кроплі крыві засохлі, і ўзяла й пакрыўдзілася, і