Усё ўлічана. All inclusive. Сяргей Календа

Читать онлайн.
Название Усё ўлічана. All inclusive
Автор произведения Сяргей Календа
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-609-8147-14-8



Скачать книгу

спусьціцца і на рэцэпцыі запытацца пра клюб, бо яны адназначна ня там, дзе мусяць быць, і яшчэ Валька прапанавала зьехаць на парэнчах уніз, так будзе весялей і хутчэй.

      Камэры зафіксавалі, як нейкая п’яная баба на неверагоднай хуткасьці зьяжджае ўніз да другога паверху. Потым наступныя камэры фіксуюць, як тая ж баба, узрадаваная ўдаламу спуску, ізноў ускараскалася на парэнчы, каб ехаць на першы паверх. Сьвета задзірае да грудзей спадніцу, закідвае нагу на парэнчы і, перавесіўшыся празь іх п’яным целам, звальваецца ў скразную адтуліну, што вядзе да нулявога паверху, дзе месьціцца пэрсанал гатэлю… Камэра далей фіксуе, як на другім паверсе Сьвета б’ецца аб парэнчы галавою й каменем падае на мармур нулявога паверху.

      Мужчына, які спазьніўся на цягнік, толькі зайшоў у гатэль і накіраваўся да рэцэпцыі, аказаўся ліванскім доктарам Саідам, што прыехаў на сэмінар з Горадні, дзе месяц гасьцяваў у каханкі… Усе зьбегліся на лямант начной пакаёўкі, якая ішла за горкімі чакалядкамі, каб раскласьці ў пустых нумарох на ложкі.

      Кроў была паўсюль. Яна распляскалася па сьценах ды столі, чырвоны колер патрапіў на лямпачкі, дзьверы й шыльды “Staff only”. Сьвета наскрозь прабіла чэрап, зламала ключыцу, нагу й сківіцу, паламала пальцы на руках, якія на вачах апухлі й ператварыліся ў перавараныя сардэлькі… Ліванскі доктар пасьпеў дастаць ёй язык, прыліплы да нёба, дзяўчына харкала крывёю, з вушэй, носа й вачэй цякла кроў. П’яныя сябрукі Валя з Сашам, апынуўшыся на першым паверсе, спачатку знайшлі перапужанага ахоўніка ў фае, які ня мог пакінуць сваё працоўнае месца і, трымаючы дрыготкаю рукою рацыю, перамаўляўся з ахоўнікам на другім паверсе, пытаўся ў яго, ці бачыў той што, ловячы вухам навіны ад ахоўніка, які ўжо бег на нулявы паверх… Узрадаваныя Валька з Сашкам удакладнілі, дзе той ліфт, што вядзе да клюба на трэцім паверсе, а потым выправіліся шукаць Сьвятлану, якая іх так расьсьмяшыла, перакульнуўшыся праз парэнчы… Але тую ўжо пакавалі ў машыну хуткай дапамогі, таму ім больш нічога не заставалася, як ісьці жлукціць далей.

      Сьвета апынулася ў рэанімацыі. Стабільна цяжкае становішча. Да яе за ўвесь час ніхто не прыяжджаў, акрамя галоўнага мэнэджара гатэлю Міхаліны, якая, адчуўшы спагаду да гэтай самотнай жанчыны, ня ведаючы, што рабіць, вазіла ёй мандарыны, але тыя даходзілі толькі да мэдсясьцёр, бо няшчаснай ахвяры яшчэ доўга не давядзецца есьці ўласным ротам – усё праз трубачкі, праз тэатральныя лялечныя нітачкі, ад якіх цяпер залежала жыцьцё.

      Празь некалькі дзён аналізы выявілі ў дзяўчыны СНІД… Доктар Саід, які раптоўна, па-галівудзку выратоўваў Сьвятлану голымі рукамі, засоўваючы пальцы ў горла, трымаючы язык і адначасова сьціскаючы ёй расплюшчаную галаву, каб тая, як пабіты гарбуз, не развалілася на кавалкі, з ног да галавы быў у крыві. Цяпер ён мусіць чакаць шэсьць месяцаў. Шэсьць доўгіх месяцаў, калі па ягоных аналізах магчыма будзе ўпэўнена сказаць, захварэў ён на СНІД ці не.

      І трэба дадаць, што праблема СНІДу ў гэтым апавяданьні распаўсюджваецца не толькі на