Усё ўлічана. All inclusive. Сяргей Календа

Читать онлайн.
Название Усё ўлічана. All inclusive
Автор произведения Сяргей Календа
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-609-8147-14-8



Скачать книгу

пачуць на курылцы ці ад іншых людзей – усе ж любяць папляткарыць.

      ВГ: А ці ведаеш сам, што пра цябе кажуць?

      СК: Ведаю. Некаторыя кажуць: як такі стромны чувак, як я, можа працаваць стылістам.

      ВГ: Ня крыўдна?

      СК: Ды не. Раней нешта такое магло закрануць, а потым да любой крытыкі, у тым ліку і літаратурнай, пачаў ставіцца спакайней.

      ВГ: Тады вернемся да кнігі. Яна вельмі сакавітая. Мяне больш за ўсё ўразіла тое, наколькі ты дасьведчаны пра аспекты працы кожнага героя. А пра прастытутак напісана так, нібыта ты сам зь імі працаваў.

      СК: Я проста шмат чаго ведаю, шмат чаго бачыў ды чуў. Да ўсяго я вывучаю ня толькі саму прафэсію, але канкрэтнага чалавека, характар… Перад тым, як пачаць пісаць гісторыю, стараюся даведацца пра ўсе дробязі, натхніцца, пажыць героем, таму часта пішу, можна сказаць, ад уласнага досьведу, сьветапогляду і заўсёды знаходжуся на баку героя, бо не жадаю станавіцца аб’ектыўным ці цалкам здымаць пісьменьніка як асобу, якая задае пэўны тон і характар, бо лічу сваю “гатэльную” кнігу, скажам так, камэрнай, для кожнага – асабістай… У мяне ёсьць іншыя апавяданьні і літаратуныя праекты, дзе я больш-менш станаўлюся скрыптарам, назіральнікам.

      ВГ: І ў цябе ёсьць знаёмыя прастытуткі?

      СК: Вядома, ёсьць. Ды нармальныя яны ў сваёй большасьці. Гэта проста дзяўчаты, якія зарабляюць грошы. А нармальныя прастытуткі дык увогуле добра зарабляюць. Вось ведаеш, чым прыцягваюць замежнікаў нашыя дзяўчаты і нават прастытуткі?

      ВГ: Прыгажосьцю?

      СК: Тым, што зь імі можна трапіць на каханьне і шчырыя пачуцьці. Замежнікі прыяжджаюць і дзівяцца, як лёгка нашыя дзяўчаты сапраўды пачынаюць кахаць. У нас беларусачкі больш шчырыя, прывабныя, у іх нават позірк жывы, прыемны, яны табою насамрэч цікавяцца.

      ВГ: У сваёй кнізе ты пішаш, як вашыя кліенты спрабавалі зьняць супрацоўніка. Скажы шчыра, а табе сэкс калі-небудзь прапаноўвалі?

      СК: Так! І гэта самы страшны момант працы. Было вельмі стромна. Прыйшлося нават выклікаць ахоўнікаў.

      Бо прапаноўвалі сэкс два мужчыны, і выглядалі яны далёка не салодкімі геямі…

      ВГ: Мне заўсёды было цікава: ці ня байкі тое, што расейцы – самыя нахабныя і некультурныя кліенты?

      СК: Ты ж ведаеш, зараз па ўсім сьвеце набіраюць папулярнасьць гатэлі з праграмай “no Russians”. І гэта, з аднаго боку, выглядае неяк дзіка, а з другога – варта толькі на тым жа Youtube набраць “рускія ў гатэлі”, як выпадаюць дзясяткі відэазапісаў пра іх нахабства, алькагольны трып і імпэрыялізм… Тут трэба разумець, што большасьць тых, хто робіць антырэкляму расейцам, гэта часта неадукаваныя і простыя мужыкі і бабы, якія сапраўды прыехалі з нейкай глухмені і вось тут, на гішпанскім курорце, раптам адчулі сябе пупамі Зямлі… Я б сказаў, што расейцы наогул нахабныя, але гэта рыса нацыянальнага характару. А з іншага боку – я ведаю шмат рускіх, якія ад пачатку ўжо лічаць сваім братам і сябрам. Але невыноснымі я б назваў не славянскіх рускіх, а рускіх таджыкаў, скажам, тых, хто сам калісьці прыехаў у Расею і раптам адчуў сябе стоадсоткавым расейцам!

      І я таксама