На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа

Читать онлайн.
Название На крок назад, на дзень наперад (зборнік)
Автор произведения Сяргей Календа
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-609-8075-17-5



Скачать книгу

з дачкою, каб пабачыць, як мы тут жывем… Сумленная баптыстка, якая ў чысьціні выхоўвала дачку й шмат малілася… Аднак пакуль яна ня бачыла, мы з братам паказвалі ейнай дачцэ, якая ўпершыню бачыла тэлевізар, порнафільмы на касэтах… але гэта ўжо іншая гісторыя.

      Дык вось, нашыя трываньні на дзевяці мэтрах спрыялі нашым з братам імкненьням стаць кімсьці, каб выкараскацца з гэтага ганебнага жыцьця. Каб, напрыклад, мама магла мець сваю кватэру й грошы на падарожжы. Таму я ніколі не супраціўляўся новым прапановам у адукацыі, у наведваньні новага гуртка. Такім чынам, акрамя клятваў у любові, я мусіў для мамы яшчэ й дзейнічаць – вучыцца, разьвівацца (мой брат, дарэчы, таксама быў і ў кузьні і ў млыне: скрыпка, акардэон, нядзельная школа).

      І вось чарговы гурток, я стаю ў вялікай залі, якая ўся запоўненая люстэркамі й страйнюткімі дзяўчынкамі і хлапчукамі, мне мала год, і я мушу пачынаць вучыцца танцам, ды не абы-якім танцам – бальным!

      Полька, мазурка й ча-ча-ча яшчэ, дзякуй Богу, прайшлі някепска, але замінкі пачаліся, калі я закахаўся ў дзяўчынку і ўвесь час сачыў за ёю, а яна штораз, каб танчыць у пары, абірала аднаго і таго ж хлопца. Ці варта казаць, што ў той час мы мусілі вывучаць розныя пазыцыі наскоў і пятак – 1-я, 2-я, 3-я, 4-я, 5-я, 6-я, 7-я, 8-я, 9-я, і хто яго ведае, якая там наступная… Мае ногі закручваліся ў вузел ужо на пятай. Але кропкаю ў вывучэньні бальных танцаў стала нават не каханьне ці немагчымая «пазыцыя», кропкаю стаўся вальс.

      Божухна, як я роў, як я скуголіў і зваў маму! Мяне прымусілі абдымаць за талію дзяўчынку. Я, вядома, быў яшчэ маленькі, каб нешта цяміць пра сэкс і адносіны, але я інтуіцыйна адчуваў, што проста так мацаць дзяўчынку – кепска.

      Мяне забралі з танцаў.

      Упершыню я абняў дзяўчынку праз год, яе звалі Вольга Белая, але яна гэтага нават не пасьпела заўважыць… Была трэцяя кляса, я кахаў яе, але яна была надта прыгожаю, таму я саромеўся да яе набліжацца, а на занятках фізычнай культуры неяк бег за мячом і «выпадкова» сутыкнуўся зь ёю і абняў…

      І, шчыра кажучы, дадзены «прыём» я выкарыстоўваю час ад часу нават будучы дарослым, але мне цяпер ня трэба бегчы за мячом, каб абняць дзяўчыну, усё стала складаней – спачатку будуецца пэўны плян дзеяньняў. І тут толькі адзіная паралель знойдзецца для чытача: усё, што геніяльнае – простае. Паспрабуйце ўспомніць свае «выпадковыя» абдымкі, сутыкненьні, спатканьні, пацалункі… Проста так нічога не адбываецца, і нават, шчыра кажучы, мая жонка В. аказалася са мною ня дзякуючы лёсу, а толькі таму, што я моцна хацеў, каб яна была побач, і я дзейнічаў, браў ініцыятыву на сябе і, быццам выпадкова, сутыкаўся зь ёю, быццам выпадкова знаходзіў для нас агульныя справы… Пакуль мы ня зьехалі на вандроўку ў Нясьвіж…

      Дарэчы, бальнымі танцамі я больш ніколі не займаўся, да гэтага часу ня танчыў анічога такога.

      4

      Зразумела, што я, як і ўсе дзеці, любіў маляванкі ды іншыя дзіцячыя забавы, але ніколі ня думаў, каб да маляванак ставіцца неяк больш сурʼёзна. Ды лягчэй пайсьці ў гурток, чым пераканаць