Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Читать онлайн.
Название Прыгоды ўдалага салдата Швейка
Автор произведения Яраслаў Гашак
Жанр Зарубежная классика
Серия
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1921
isbn 978-985-04-0208-0



Скачать книгу

што каля Ражыц якраз перад жнівом чыста выпадкова згарэла паласа жыта, калі яны ў тым жыце пяклі на ражне сарну, да якой з нажом падкраліся ў грамадскім лесе. Потым на іх лежбішчы ў лесе знайшлі болей за паўцэнтнера абгрызеных касцей рознай хатняй птушкі і лясных звяроў, вялікае мноства вішнёвых костачак, безліч агрызкаў недаспелых яблыкаў і ўсялякага іншага дабра.

      Аднак няшчасны бацька скаўта ўсё ж не мог супакоіцца.

      – Што я нарабіў! – бедаваў ён. – Загубіў сваю рэпутацыю назаўсёды!

      – Што і казаць, – пацвердзіў Швейк з уласцівай яму шчырасцю. – Пасля таго, што здарылася, ваша рэпутацыя загублена на ўсё жыццё, бо калі пра гэты выпадак будуць чытаць у газетах вашы знаёмыя, то, будзьце ўпэўнены, што сеё-тое яны яшчэ і дададуць ад сябе. Так яно ўжо вядзецца, так што вы не звяртайце на гэта ўвагі. Людзей з падмочанай ці загубленай рэпутацыяй на свеце, бадай, разоў у дзесяць болей, чым тых, хто з чыстым сумленнем. Гэта мізэрная дробязь.

      Тут на калідоры пачуліся грузныя крокі, загрымеў у замку ключ, расчыніліся дзверы, паліцэйскі выклікаў Швейка.

      – Прабачце, – па-рыцарску нагадаў Швейк, – я тут толькі з дванаццаці гадзін дня, а гэты пан яшчэ з шасці гадзін раніцы. Я не вельмі каб спяшаўся.

      Замест адказу моцная рука паліцэйскага выцягнула яго ў калідор, і Швейк моўчкі паплёўся па лесвіцы на другі паверх. У пакоі за сталом сядзеў тоўсты паліцэйскі камісар з бадзёрым выразам на твары. Ён звярнуўся да Швейка:

      – Дык вы, значыцца, і ёсць той Швейк? Як вы сюды трапілі?

      – Самым звычайным спосабам, – адказаў Швейк. – Я прыйшоў сюды ў суправаджэнні паліцэйскага, бо не мог дазволіць, каб мяне выгналі з вар’ятні без абеду. Я ім не шлюха з вуліцы.

      – Ведаеце што, Швейк? – ласкава сказаў камісар. – Навошта нам тут, на Салмавай вуліцы, з вамі спрачацца? Ці не было б лепей, калі б мы вас накіравалі ў паліцэйскую ўправу?

      – Вы, як гаворыцца, гаспадар сітуацыі, – задаволена сказаў Швейк. – А прайсціся ўвечары да паліцэйскай управы – гэта невялікая, але надта прыемная прагулка.

      – Ну, я рады, што мы з вамі пагадзіліся, – весела падсумаваў паліцэйскі камісар. – Заўсёды лепей дамовіцца, ці не так, Швейк?

      – Я таксама заўсёды вельмі ахвотна раюся з людзьмі, – падхапіў Швейк. – Паверце, пан камісар, я ніколі не забуду вашае ласкі.

      Пачціва пакланіўшыся, ён спусціўся з паліцэйскім уніз, у стражніцу, і праз чвэрць гадзіны яго ўжо можна было бачыць на рагу Бчнай вуліцы і Карлавай плошчы ў суправаджэнні другога паліцэйскага, які прыціскаў пад пахай даволі тоўстую кнігу з нямецкім надпісам: «Arestantenbuch».

      Ha рагу Спаленай вуліцы Швейк з яго канваірам натрапілі на гурт людзей, якія тоўпіліся перад расклеенай аб’явай.

      – Гэта маніфест пана імператара пра аб’яўленне вайны, – сказаў паліцэйскі Швейку.

      – Я гэта прадказваў, – сказаў Швейк. – Але ў вар’ятні пра гэта яшчэ не ведаюць, хаця маглі б ведаць з першакрыніц.

      – Што вы хочаце гэтым сказаць? –