Название | Беларуская лiтаратура |
---|---|
Автор произведения | Уладзімір Навумовiч |
Жанр | Языкознание |
Серия | |
Издательство | Языкознание |
Год выпуска | 2013 |
isbn | 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1 |
Проза гэтая эмацыянальная, настраёвая, пластычная, суб’ектыўная. Яна мае адметную стылістыку, своеасаблівы сінтаксіс і адметную ж лексіку, сваю выключную інтанацыю, мелодыку. Гучанне твора, у залежнасці ад настрою, то гулліва-радаснае, то мінорнае, задуменна-элегічнае, то іранічна-паблажлівае, з гумарам.
Апавяданні-канцэпцыі, аповесці-канцэпцыі, раманы-канцэпцыі – такіх твораў у беларускай літаратуры з’яўляецца ўсё больш і больш, што сведчыць аб пашырэнні ў ёй канцэптуальнага (канструктыўнага) філасофскага мыслення. Пісьменнікі ўсё глыбей аналізуюць кожную з’яву, дэталёва даследуюць характары персанажаў, дакопваючыся да таямніц душы сваіх герояў, прасочваючы найтанчэйшыя зрухі чалавечай душы, змены настрою, павароты думкі.
Вядомы мастак П. Пікаса неяк заўважыў: “Адны хацелі адлюстраваць свет такім, якім яны яго бачылі. Я хачу паказаць свет такім, якім я яго мыслю”. Менавіта так можна ахарактарызаваць пазіцыю аўтараў, што пішуць інтэлектуальную прозу. Яна – наватарская па сваім характары. Інтэлектуалізм у мастацтве – гэта такая форма мастацкага асэнсавання рэчаіснасці, якая мае адметныя мэты, асаблівую актыўнасць (павышэнне ролі суб’ектыўнага пачатку) і стылістыку (умоўнасць, эксперыментальнасць абставін), незвычайны “жывапіс словам”, нязвыклыя фарбы. У такіх творах думкі аўтара разыгрываюцца ў асобах. Гэта невялікія фрагменты паўсядзённай рэчаіснасці, “абразкі жыцця”. “На улице среди других” называецца зборнік апавяданняў Я. Сіпакова ў перакладзе на рускую мову. Сваіх герояў пісьменнік бярэ на вуліцы, сярод іншых людзей.
Сюжэты твораў – арыгінальныя, свежыя, дынамічныя. Праблемы – вострыя, надзённыя, агульначалавечага гучання. Вывады з твораў – павучальныя.
Складаныя маральна-этычныя праблемы, вострыя і жыццёва важныя, балючыя, узнімае празаік Я. Сіпакоў у сваіх апавяданнях. Кожны герой вырашае для сябе нібыта нанова адвечныя пытанні чалавечага існавання. Што такое дабро і зло, як пражыць хораша, не здрадзіць блізкаму табе чалавеку, як захаваць юнацкі максімалізм, рамантыку ўзаемаадносін, у чым сэнс жыцця?
Назва твора павінна арганічна вынікаць з самой сутнасці мастацкага твора. Такія назвы ў Я. Сіпакова: “У гарадку, які называецца Учора”, “Жаночы вальс”, “Знаёмыя жнівеньскія сны”, “Жыві, як хочацца”, “Усе мы з хат” і інш. Кожны яго твор – неразгорнутая драма.
У творах інтэлектуальнай прозы няма той “сшибки характеров” (В. Р. Бялінскі), што павінна рухаць сюжэт, няма хітраспляценняў дзеяння, часам адсутнічае нават сама дынаміка падзей, іх нечаканасць, абгрунтаванасць, глыбокая матываванасць паводзін, усіх дзеянняў і ўчынкаў персанажаў. Тут няма ў характарах таго “выбуховага” рэчыва, якое абавязкова дасць аб сабе знаць дзе-небудзь