Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч

Читать онлайн.
Название Беларуская лiтаратура
Автор произведения Уладзімір Навумовiч
Жанр Языкознание
Серия
Издательство Языкознание
Год выпуска 2013
isbn 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1



Скачать книгу

можна параўнаць старажытнагрэчаскага сляпога паэта Гамера, які хадзіў па плошчах і рынках і спяваў пад акампанемент кіфары. Гамера ва ўсе часы называлі бацькам паэзіі, царом усіх паэтаў. Яго “Іліяда” і “Адысея” – выдатныя паэмы старажытнагрэчаскага эпасу. У першай з іх Гамер расказваў пра Траянскую вайну. Троя, альбо Іліён (адсюль “Іліяда”), – горад у Малой Азіі, вядомы з канца ІV тысячагоддзя да н. э. У паэме мы сустракаемся з Зеўсам, які скаланае зямлю, хутканогім Ахілесам, кемлівым Адысеем, а таксама з падобным да бога, прыгожым, як бог, маладым Парысам. З-за прыгажуні Алены пачалася Траянская вайна, якая цягнулася дзесяць гадоў. Парыс – сын траянскага цара Прыама, а Алена – спартанская царыца, жонка цара Менелая. Пакахалі адно аднаго траянскі царэвіч Парыс і Алена, дачка Спарты, схаваліся ў крэпасці Троі (Іліён – Троя), але пайшлі грэчаскія цары на горад.

      У паэме гаворыцца пра змаганне Патрокла за свае караблі, якія збіраўся спаліць Гектар, малюецца паядынак Ахілеса з Гектарам. Як вядома, Ахіл перамог героя траянцаў, прывязаў цела Гектара да калясніцы і ездзіў перад сценамі Троі. Але ўпрасіў бацька – цар Прыам аддаць яму цела забітага сына. Доўга не маглі ўзяць грэкі асадай Трою. Заваявалі Трою дзякуючы хітрасці Адысея.

      Паэма Гамера “Адысея” – апавяданне пра небяспечную вандроўку хітрага і кемлівага Адысея на родную Ітаку. Дзеянне адбываецца на сушы, на моры, на нябёсах і ў падземным царстве, сярод разбойнікаў і людаедаў, на сонечных фантастычных астравах, сярод прыгожых і духоўна багатых людзей. Буры перашкаджаюць вяртанню, пагражаюць загубіць карабель. А ў гэты час на радзіме шматлікія і зламысныя жаніхі рабуюць дом Адысея, кожны з іх хоча ўзяць сабе за жонку Пенелопу, якая ўвесь гэты час чакае Адысея. Нарэшце Адысей распраўляецца з ворагамі, дома сустракаецца з сынам, вернай жонкай, заступаецца за старога бацьку і зноў усталёўвае сваё царства.

      Паэмы Гамера “Іліяда” і “Адысея” сталі першымі літаратурнымі помнікамі, створанымі ў Старажытнай Грэцыі. Гэтыя творы прынеслі сусветную славу і вядомасць усёй заходнееўрапейскай літаратуры.

      Змест і кампазіцыя паэмы Вергілія “Энеіда” даволі разнастайныя. Паэма складаецца з 12 песень, кожная з якіх успрымаецца з цікавасцю. У першай песні апавядаецца пра тое, як траянец Эней са сваімі спадарожнікамі сёмы год вандруе па моры, пра тое, як Нептун ратуе караблі, што могуць загінуць у час шторму. У іншых песнях расказваецца пра самыя розныя прыгоды Энея, якому з усіх бакоў пагражае небяспека: цыклопы, пявунні, астравы-прывіды Сцыла і Харыбда, птушкі-гарпінні. Эней трапляе ў Карфаген. У пятай песні вандроўкі па моры працягваюцца. У ёй Эней прызнаецца ў любові да бацькі. У шостай песні караблі прыбываюць у Італію, вандроўнікі спускаюцца ў падземнае царства, дзе Эней сустракаецца з бацькам. Гэтая песня вельмі важная, бо ў ёй гучыць матыў звароту да рымлян, якія павінны навучыцца “народамі правіць” – “у гэтым мастацтва”. Затым герой вяртаецца на паверхню зямлі, трымае шлях