Беларуская лiтаратура. Уладзімір Навумовiч

Читать онлайн.
Название Беларуская лiтаратура
Автор произведения Уладзімір Навумовiч
Жанр Языкознание
Серия
Издательство Языкознание
Год выпуска 2013
isbn 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1



Скачать книгу

але тое, што захавалася, сведчыць аб блізкасці да антычнай культурнай спадчыны. Візантыйская культура сінтэзавала мастацтва шматлікіх народаў і ўплывала на культуру тых этнасаў, якія былі звязаны з Візантыйскай дзяржавай палітычнымі, гандлёвымі і іншымі сувязямі.

      Ад старажытнасці і да сённяшняга часу жывілі і жывяць беларускую літаратуру каларыт і стыхія народнага жыцця. Таму трэці падмурак, бадай, самы важны пласт беларускай культуры – фальклор. Фальклорная плынь у беларускай літаратуры надзвычай моцная. Беларуская проза, паэзія, драматургія пачыналіся з невялікіх вусных апавяданняў, сцэнак, маналогаў, дыялогаў, жартаў, анекдотаў, бытавых ці лірычных замалёвак, абразкоў, біблейскіх прытчаў, вершаў, якія здаўна жылі ў народзе. Існуе думка, што фальклорная традыцыя дамінуе ў нашай літаратуры. Але ці можа быць зашмат народнага духу, каларыту ўвогуле ў любым творы мастацтва?

      Вусная паэтычная творчасць беларускага народа – тая глеба, на якой развіваецца прафесійная літаратура, яе асноўныя і найбольш жыватворныя пласты.

      Фальклор жывая творчасць народных мас, узлёт чалавечага духу. У казках, легендах, паданнях праявіліся векавая мудрасць народа, яго прыродны розум. Як вядома, мудрасцю засноўваецца дом, а розумам сцвярджаецца. Дом беларускай мастацкай літаратуры заснаваны на трывалым падмурку.

      З трох названых першакрыніц пайшло станаўленне самых старажытных жанраў літаратуры – летапісна-апавядальных твораў. Шмат у іх было павучальнага і мудрага, багата жывога і трапяткога чалавечага пачуцця, урокаў жыцця і канкрэтных настаўленняў часу. У старажытных летапісах мы знаходзім і ўласна літаратурныя творы, якія сталі пачаткам многіх гістарычных жанраў, бо расказвалі пра важнейшыя падзеі, што былі звязаны з ваеннымі паходамі, з барацьбой супраць знешніх ворагаў. Летапісцы апавядалі пра свой час, падавалі гісторыю знатных родаў, апісвалі прыродныя з’явы.

      Ад антычнасці да сярэднявечча

      Антычнасць – старажытная культура Грэцыі і Рыма. Паняцце “антычнасць” даволі шырокае, яно ўключае цэлую эпоху, калі зараджаліся і закладваліся асновы дзяржавы і права, прынцыпы свабоды і дэмакратыі, выпрацоўваліся законы роўнасці паміж людзьмі, якія маглі вылучацца найперш сваімі прыроднымі якасцямі – фізічнай сілай, гнуткасцю розуму, кемлівасцю, дасціпнасцю, гумарам, мудрасцю, адкрытым характарам.

      Гэта была эпоха культу Чалавека, росквіту яго разумовых і фізічных здольнасцей, дадзеных яму маці-прыродай У названы перыяд інтэнсіўна развіваецца філасофская думка (Сакрат, Платон, Арыстоцель), шмат зроблена ў станаўленні выяўленчага мастацтва (Праксіцель, Фідзій, Лісіп), архітэктуры, тэатра. У эпоху Антычнасці значных вяршынь дасягае літаратура, з’яўляюцца выдатныя майстры слова – Гамер, Гесіёд, Сапфо, Вергілій, Авідзій. Матэрыяльная і духоўная культура Антычнасці сталі падмуркам, на якім развівалася ўся еўрапейская навука, адукацыя, літаратура і мастацтва. Традыцыі грэчаскіх трагедыі, камедыі, сатыры,