Тэатр шчасьлівых дзяцей. Ольгерд Бахаревич

Читать онлайн.
Название Тэатр шчасьлівых дзяцей
Автор произведения Ольгерд Бахаревич
Жанр Зарубежные детские книги
Серия
Издательство Зарубежные детские книги
Год выпуска 2021
isbn



Скачать книгу

добры дзьвярны званок можа так жудасна гучаць. Нібы піла.

      Юля ажно падскочыла ў крэсьле, а мы з Анцікам кінуліся ў розныя бакі.

      Званок яшчэ раз разьдзёр цемру кватэры, а потым зрабілася ціха.

      «Юля! Анцік!» – паклікаў я шэптам, седзячы за ложкам.

      «Я тут», – азваўся Анцік аднекуль з-за камоды.

      «А я тут», – ціха сказала Юля. Я падняў галаву і пабачыў, што яна ўсё гэтак жа сядзіць за сталом. Можна было падумаць, што ёй зусім ня страшна, але я бачыў, як яна ўчапілася ў падлакотнікі – быццам яе спрабавала выцягнуць адтуль нейкая невядомая сіла.

      «Спужаліся? – шапнула Юля. – Я таксама».

      «Дзіўна, – сказаў я. – Электрычнасьці няма, а званок працуе…»

      «Як такое можа быць?» – усхліпнуў Анцік.

      «Ты што, плачаш?»

      «Я? Я ніколі ня плачу! Гэта проста соплі», – шмыгнуў носам Анцік, высунуўшыся з-за камоды.

      «Можа, там на пляцоўцы Кабінет Кабінетавіч? – сказаў я. – Можа, ён ключы забыўся?»

      «Давайце адчынім!» – узрадаваўся Анцік.

      «Не, – сказала Юля. – Трэба спачатку схадзіць на разьведку. Толькі ціха!»

      Яна спусьцілася на падлогу і стала на кукішкі. Я нехаця зрабіў тое самае, а потым і Анцік вылез са свайго ўкрыцьця. І мы папаўзьлі ў калідор, а адтуль да дзьвярэй.

      «А чаму мы паўзем? – спытаў Анцік. – Маглі б проста…»

      «А раптам нехта глядзіць у вокны? – сказала Юля. – Толькі і чакае, што мы сябе выдадзім».

      «Хто?» – прашаптаў з жахам Анцік.

      «Ты што, кніжак не чытаеш? – спыніўся я, павярнуўшы да яго галаву. – Можа, яны думаюць, што нікога няма дома. Ці што тут дарослыя. А калі даведаюцца, што тут дзеці…»

      «Хто даведаецца? – ледзь не расплакаўся Анцік. – Хто? Лявон, скажы, хто?»

      «Гэтага мы ня ведаем. Усё, маўчы».

      Мы дапаўзьлі да дзьвярэй і прыслухаліся. Спачатку нічога не было чуваць, але калі маё сэрца трохі суцішылася, я зразумеў, што радавацца рана. Там, на пляцоўцы, нехта быў, нехта чакаў і дыхаў, стоячы проста перад дзьвярыма – і таксама прыслухоўваўся, спрабуючы нас пачуць.

      «Можа, усё ж адчыніць? – прашаптаў Анцік. – Можа, гэта мае бацькі? Або Юліны?»

      «Не, яны б пазванілі спачатку, – адказаў я таксама шэптам. – Давайце пачакаем, ён пастаіць і сыдзе».

      Але той, хто стаяў за дзьвярыма, не сыходзіў. Замест гэтага ён яшчэ раз пазваніў – доўгім, пранізьлівым званком, ад якога ў мяне зноў закалацілася сэрца.

      «Хто там?» – раптам сказаў Анцік сваім гучным голасам, якім ён славіўся на ўсю школу. Юля схапілася за галаву, але прамахнулася і трапіла мне ў нос. Я ўскрыкнуў ад болю – і, вядома, адразу выдаў сябе.

      «Гэта ваша суседка, – радасна, нібы толькі і чакаў, прамовіў з пляцоўкі нечы тонкі голас. – У вас таксама сьвятла няма?»

      «Няма», – сказаў я.

      «Вось жа паскуднікі, – залапатаў тонкі голас. – Надакучылі ўжо сваімі аварыямі! За што мы толькі грошы плацім! А вы ня ведаеце, гэта ва ўсім раёне няма, ці толькі ў нашым доме?»

      «Гэта падстанцыя», – сказаў я няўпэўнена. Я ня ведаў, што значыць «падстанцыя», але так казаў тата, калі ў доме здараліся гэткія