Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў

Читать онлайн.
Название Бог кахання Марс
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Любовно-фантастические романы
Серия
Издательство Любовно-фантастические романы
Год выпуска 2020
isbn 978-985-7210-51-0



Скачать книгу

б нехта стаяў з секундамерам, то засек бы, як на сёмай секундзе ўсё перамянілася. Бяздзеянне Ягора і Насты, нібыта ў яркай успышцы растаяўшы, абарвалася гарачымі абдымкамі і прагнымі пацалункамі. Перапыняючыся на нейкую хвілю, яны зноў злучаліся вуснамі, цалкам адключыўшыся ад вакольнага свету. Для іх тады не існавала ні людзей, ні музыкі, ні спеваў. У вулічным тлуме нярэдка каханне ўскіпае.

      Амаль страціўшы адчуванне рэальнасці, яны пашыбавалі з парку. Узаемнае жаданне было такім вялікім і неўтаймоўным, што кіламетр з гакам да Ягоравага дома здаваўся адлегласцю касмічных маштабаў. Давялося выклікаць міжпланетны дырыжабль – таксоўку, на якой, не перастаючы цалавацца, яны імгненна адолелі плошчу і тры кварталы. Адолелі, каб потым забегчы ў пад’езд, падняцца на другі паверх, ускочыць у кватэру і пачаць, нарэшце, хоць у нечым новае жыццё.

      6

      Неспадзяваны сеанс сувязі з Зямлёй доўжыўся з гадзіну, улічваючы сінхранізацыю. На пасяленцаў ён зрабіў дваістае ўражанне. З аднаго боку, праглядаліся прычыны для радасці. Факт сеанса ўмацоўваў думку, што на іх не забыліся, што дагэтуль спрабуюць дазнацца пра лёс удзельнікаў місіі. Сама ж магчымасць сувязі сведчыла пра змену надвор’я да лепшага. Бура яўна адступала. Хоць не адна яна магла справакаваць працяглы перабой.

      З іншага боку, змест размовы быў даволі дзіўным. Прынамсі, на самым яе пачатку, калі штаб касмічных палётаў «Coböl Engineering» стаў цікавіцца спісам ацалелых асоб. Руткоўскі перад тым няпэўна паведаміў, што на сувязі «Bog Blueberry Station», не называючы ні свайго псеўданіма, ні прозвішча каханай. Таксама дадаў стандартную фармулёўку, якой вучылі на курсах па падрыхтоўцы да экспедыцыі: «База разгорнутая на 70 адсоткаў. Умовы аўтаномнага існавання на базе прымальныя».

      У адказ пайшоў пералік прозвішчаў усіх дзесяці пілотаў. Ягор паведаміў, што ніхто з іх не выжыў. Лагічным было б пачуць пасля гэтага пытанне пра навуковае падраздзяленне каманды. Але штаб удакладніў, колькі ўвогуле чалавек уратавалася, і толькі потым прагучала пытанне пра іх прозвішчы. Ацалелыя назвалі сябе. Штаб змоўк. Павісла доўгая паўза. Здавалася, што хаваліся за ёй зусім не тэхнічныя праблемы. З’явілася і імкліва нарастала прыкрае адчуванне, быццам там, на Зямлі, папросту не ведаюць, як на пачутае рэагаваць. Быццам у штабе таропка дабіраюць розуму, каб адным прысядкам выпрацаваць уцямны падыход да пары астранаўтаў, што здолелі ўнікнуць гібелі на Марсе.

      Калі паўза скончылася, штаб пацвердзіў галоўнае заданне місіі – распрацоўка радовішча мінералу дысбуэндыю, патрэбнага для вытворчасці лекаў ад сіндрому татальнай адзіноты. Што праўда, замест звыклай назвы хваробы пасяленцы пачулі іншую, удакладненую – сіндром усеагульнай асацыяльнай млявасці. З Зямлі асобна растлумачылі, што гаворка ўсё пра тую самую немач. Але прычыну перайменавання не раскрывалі. Паабяцалі неўзабаве звязацца паўторна, каб даць больш дэталёвыя інструкцыі. Датуль жа загадалі рыхтавацца да працы на радовішчы мінералу. Гваздовіч усунулася з пытаннем пра сітуацыю з былым сінтатадзінам на Зямлі. Адказу не далі. Нібы