Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў

Читать онлайн.
Название Бог кахання Марс
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Любовно-фантастические романы
Серия
Издательство Любовно-фантастические романы
Год выпуска 2020
isbn 978-985-7210-51-0



Скачать книгу

і «абнадзеіць».

      – Калі я заканчвала школу, то падарожнічала па краінах былой Югаславіі, – пачала яна замест меркаваных развітальных формул. – І вось у адным сербскім горадзе мяне занесла да прадказальніка. Гэта быў не нейкі там танны астролаг, а спадчынны прарок. Ён проста з парога спытаў, ці сапраўды я хачу ведаць сваю будучыню, бо, маўляў, яна мне можа і не спадабацца. А я ж была наколькі юнай, настолькі ж і ўпартай. Максімалісткай, адным словам. Я не думала, што выпадковае прадказанне зможа перайначыць мой лёс.

      – Ніколі не слухаю прадказанняў ні ад танных, ні ад дарагіх вешчуноў, – Ягор таропка стаў узводзіць вакол сябе дадатковы абарончы вал. – Варта нам пачуць нешта такое, як міжволі мы пачынаем праграмаваць сябе. Прароцтва бярэ над намі верх, калі мы пачынаем надаваць яму зашмат увагі і занадта браць да галавы.

      – Магчыма, што ў некаторых выпадках так і ёсць. Але не ў маім. Я забылася на словы прадказальніка роўна да свайго першага студэнцкага кахання.

      – Кахання? – сумеўшыся, перапытаў мужчына. – Што ж там за прароцтва?

      – Прадказальнік быў вельмі нешматслоўным. Сказаў: «Будзеш кахаць, але сцеражы галовы сваіх каханых», – неўпрыкмет для сябе перайшла на шэпт Ядранка.

      «Які велягурысты спосаб прызнавацца ў каханні!» – эгаістычна самазамілавана падумаў Ягор, адчуваючы востры недавер да пачутага. Уголас жа ён адрэагаваў абсечаным, набітым цюхцяйскай няцямлівасцю запытаннем:

      – Што?

      – У студэнцкія гады я пакахала аднакурсніка. Яго звалі Прэдраг. Шпацыравалі аднойчы разам па сцежках парку Максімір у Заграбе. Каля аднаго возера яму на галаву звалілася чарапаха. Кажуць, што шуляк ляцеў па небе, трымаючы яе ў кіпцюрах, але ўпусціў. Я выклікала хуткую дапамогу, але выратаваць каханага не змаглі. Згадала прадказанне. Жахнулася. Яно стала выглядаць праклёнам. Я не ведала, што рабіць далей. Маладая, сімпатычная, прагная кахаць. Як я мусіла паводзіцца, ведаючы, што словы прадказальніка спраўдзіліся? Паспрабавала ачарсцвець душой. Агрубець у пачуццях. Толькі б не кахаць. Ніколі. Нікога.

      – Атрымалася?

      – Антуну адцяла галаву кавалкам аўтамабіля, у які ўрэзаўся цягнік. Драгану галаву заціснула дзвярыма няспраўнага ліфта, які потым імкліва пайшоў уніз. Младзену рассекла галаву вентылятарам ахаладжэння аўтамабільнага рухавіка, які вылецеў ад сутыкнення грузавіка з пікапам. Ана – так, я спрабавала сустракацца з жанчынай – пазбавілася галавы ад удару кола падчас страшнай аварыі на аўтагонках. Нікола спатыкнуўся ў сувенірнай крамцы і стукнуўся ў шафу, а тая зачапіла паліцу, з якой упала каменная статуэтка і размажджэрыла яму галаву.

      – І дзе падчас кожнага здарэння была ты? – не маючы моцы здзіўляцца і падазраючы, што яму тут на дарожку казу лабатую плятуць, удакладніў Руткоўскі.

      – Галоўнае не тое, дзе я была (а была я калі паблізу, калі ўдалечы), а тое, што ты першы, хто выжыў. І цяпер я зноў у няпэўнасці. Або на табе разарвалася гэтае страшэннае кола…

      – Або