Название | Бог кахання Марс |
---|---|
Автор произведения | Сяргей Балахонаў |
Жанр | Любовно-фантастические романы |
Серия | |
Издательство | Любовно-фантастические романы |
Год выпуска | 2020 |
isbn | 978-985-7210-51-0 |
– Я вось аднаго не магу ўцяміць: чаму сярод прыпасаў няма кансерваваных ці сушаных буракоў, – пасля абеду абураўся Руткоўскі, пацягваючы вітамінную сумесь.
– А чым табе свежыя не падабаюцца?
– Ды ўсім падабаюцца. І дзякуй табе яшчэ раз, маё сонейка, – прэтэнзій да каханай ён не меў. – Але мне цяжка спасцігнуць логіку арганізатараў палёту. Калі мне сказалі, што я прайшоў адбор, то далі цэлы стос паперак. Добра помню, што ў адной былі пытанні пра гастранамічныя ўпадабанні. Я напісаў, што люблю боршч. Яны там увогуле чыталі гэтыя анкеты? Ці пхалі ўсё ў харчовыя адсекі наўздагад?
– Слухай, з гэтым адборам столькі ўсяго дзіўнага, што я не разумею, чаму ты дагэтуль загуды даеш, – Марына не прасяклася яго клопатам. – Абураешся, што не паклалі на склад буракоў, але спакойна ставішся да таго, што адбор ты прайшоў пад чужым прозвішчам, з прыдуманай біяграфіяй і фальшывай прафесіяй.
Ягор хацеў нешта сказаць, але замоўк на паўслове. Знадворку пачуўся прыглушаны грукат. Нешта з амаль дасканалым рытмам стукалася аб корпус аднаго з аддаленых адсекаў базы.
3
Прытомнасць вярнулася хвілін праз пяць. Што адбылося за гэты час, Ягор мог адно здагадвацца. Ядранка сядзела на кукішках побач з ім. Сказала, што ўчасна заўважыла зламысніка і покрыкам перашкодзіла абчысціць усе кішэні ахвяры. Ягору здалося, што праз туман непрытомнасці ён нешта такое чуў, але расплюшчыць вочы не меў моцы. Нападнік паспеў злэпаць толькі часовы мабільнік – спонсарскі падарунак для хуткай сувязі між удзельнікамі канферэнцыі. Да скарбаў гаманца ці карткі мультыпашпарта злодзей далезці не здолеў.
Усхваляваныя пытанні харваткі, як і ўласныя думкі Ягора, нібыта зліваліся з морам. Самаадчуванне? Млявы голас казаў сам за сябе. А ў голасе – скаргі. На боль галавы. На галавы кружэнне. На вечнае ззянне чыстага розуму. На мізэрную эпоху сусветнай ночы. Жарты – як азнака, што не ўсё яшчэ страчана. Цяга ванітаваць – як сведчанне, што пакідаць усё так нельга. Страсенне мозга? Можа, і страсенне мозга. Медыкі мусілі высветліць.
Высветлілі. Шпіталізацыя. Бальнічны ложак. Тое, чаго Руткоўскі не хацеў. На ўдзеле ў канферэнцыі быў пастаўлены крыж. «Перакулены крыж», – змрочна пажартаваў навуковец, бо ў галаве без дай прычыны мільгацелі гукі і вобразы музычнага кірунку, што быў часткова модным у яго юнацтве. Ён нават ганяў тады колькі разоў з Гомеля ў Кіеў на вялікую вечарыну «Вічна ніч», ладжаную ў гэтым стылі – стылі вітч-хаўз… Вітч-хаўз, або, як казалі