Название | Праведная галеча |
---|---|
Автор произведения | Франс Эмиль Силланпяя |
Жанр | Зарубежная классика |
Серия | Noblesse Oblige |
Издательство | Зарубежная классика |
Год выпуска | 1919 |
isbn | 978-985-7210-28-2 |
Трывожныя думкі дарослых адбіваліся на іхніх тварах, і ад таго незразумелы трывожны смутак ахопліваў дзяцей, яны сумавалі па светлых днях сяўбы і жніва. Старэйшыя дзеці прыціхлі і моўчкі назіралі, як дарослыя, калі дождж на кароткі час пераставаў, звозяць у асеці прарослае зерне і выкапаную з гразі бульбу, як яны па калена ў ліпкай гліне робяць адчайныя спробы пасеяць азімае жыта. У тую восень на хутары Нікіля для Юсі і Маі выдаліся толькі два шчаслівыя дні, калі Пеньямі едзіў у Тамперэ. Ягонае зерне было непрыдатнае для ўсходаў, і Пеньямі прадаў амаль усю дамашнюю скаціну, каб купіць жыта на насенне. Ён і сапраўды вярнуўся з запасам зерня, праўда, крыху недастатковым, каб засеяць усё поле. Затое ён упершыню прывёз з Тамперэ сапраўднай гарадской гарэлкі і, залезшы ў даўгі, узяў пазыку ў гандляра. З гэтага і без таго невялікага насеннага запасу Мая ўпотай «запазычыла» крыху, каб памяняць на каву. Калі Пеньямі выявіў страту, у доме два дні лютавала жорсткая сварка, якая часам пераходзіла ў сапраўдную бойку.
Позняй восенню з’явіліся рэдкія ўсходы азімага жыта, слабыя і бляклыя. Большая частка палёў Нікілі засталася незасеянаю, і таму яшчэ да Калядаў у хлеб пачалі падмешваць мякіну. Пасля Усіх Святых на хутары засталося толькі двое мужчын: Юсі ды Пеньямі. Усе гаспадарчыя работы дасталіся двум торпарам.
Так і пакутавалі гэтыя людзі ў глухіх лясах, ім было не да размоў аб «народзе Суомі», а ўсё новыя і новыя нягоды абрыналіся на іх тыдзень за тыднем, месяц за месяцам. Чэрвень тым годам выдаўся такі, што а трэцяй гадзіне пад ранне ў мяккім святле з-за хмар можна было ўбачыць снег на схілах Свіной горкі, бліскучы лёд на возеры і палеглыя парасткі на нівах. Потым было Купалле, і на некалькі тыдняў пасля яго нечакана ўсталявалася цёплае надвор’е, але нічога добрага людзі не чакалі, бо ў тым было нешта падобнае да сітуацыі з хворым, які напралом ірвецца вон з лякарні, адчуўшы нязначную палёгку. Потым надышлі першыя дні верасня, светлыя ранкі якіх усміхаліся ўстрывожаным людзям, нібы кажучы:
– Чаго вы здзіўляецеся? Няўжо вы не бачыце, што гэта сапраўды святочныя ранні? Ідуць новыя часы!
Нібыта наўмысна дзеля свята прырода паслала тры дзівосныя заінелыя ранкі, хоць хапіла б і аднаго.
Людзі, якія хадзілі па вузкіх вясковых вулачках, здаваліся такімі маленькімі. Бачылі там і Пеньямі з хутара Нікіля, на дзіва чыстага і цвярозага. На ніве Хусары ён убачыў людзей, якія касілі рэдкую збажыну і зграбалі яе ў невялічкія капёшкі. Звычайна ён заўсёды спыняўся, каб пасмяяцца з гэткага здабытку, але гэтым разам ён прайшоў і ветліва павітаўся такім