Праведная галеча. Франс Эмиль Силланпяя

Читать онлайн.
Название Праведная галеча
Автор произведения Франс Эмиль Силланпяя
Жанр Зарубежная классика
Серия Noblesse Oblige
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1919
isbn 978-985-7210-28-2



Скачать книгу

на корм скаціне з даху пабудаванай два гады назад пуні. Юсі лічыць сваім абавязкам рассесціся на гэтым подсціле, хоць ад яго моцна тхне гніллю, і хата поўніцца цяжкім духам.

      У сенцах чуюцца крокі старога Пеньямі. Знаёмае вока ў дзвярах блішчыць ярчэй, чым заўсёды, а дыханне – гучнейшае. Усе прысутныя адразу звяртаюць увагу на вялікую драўляную біклагу, якую стары Пеньямі нясе пад пахай. Такой пасудзіны ў Нікілі ніколі не было, гэта – здабытак з вёскі.

      Усім на здзіў, Пеньямі не адразу пачынае сварку. Усе маўчаць, Юсі ціхенька спаўзае з подсцілу. А Пеньямі ставіць біклагу ў сваю асабістую шафу, зачыняе яе і, не кажучы ні слова, хістаючыся, зноў выходзіць з хаты. І гэтым адметным вечарам усе заўважаюць, як моцна састарэў Пеньямі за апошнія нялёгкія гады. Што ж, болей не варта яго баяцца. Жанчыны пасмейваюца яму ўслед. Але стары крумкач усё яшчэ можа нагнаць жуды нават у гэты, хай сёння і не радасны, але святы вечар.

      Калі б тры гады таму Пеньямі вось так моўчкі пайшоў з хаты, Аапелі меў бы ўсе падставы пайсці следам і паглядзець, каб стары не пакрыўдзіў гаспадыню, якая мыецца ў саўне. Цяпер Аапелі тут няма, але ўсе ведаюць, што для гаспадыні няма ніякай пагрозы. Саслаблі жыццёвыя ўстоі.

      Аднак перад тым як сесці за святочны стол, гаспадар зрабіў слабую спробу вярнуць старыя парадкі. Пеньямі намерыўся схадзіць у саўну і нават амаль раздзеўся, але пры гэтым знясілеў. Мая пакінула яго там, вярнулася ў хату, накрыла на стол і, дастаўшы з патаемнага месца тонкую сальную свечку, запаліла яе. І тут у хату ўваліўся босы і напалову распрануты Пеньямі. Ледзь соўгаючы нагамі, ён дабраўся да сваёй шафы і зрабіў тры вялікія глыткі гарэлкі з прынесенай біклагі. Потым ён зняможана апусціўся на ложак, радуючыся, што ёсць у яго яшчэ гарэлка, і хай сабе сёння будзе ягонае апошняе свята ў гэтым скіслым свеце, хай сабе і пазык болей, чым ён можа выразна выгаварыць. Праз тое ў Пеньямі зноў абуджаюцца зніклыя сілы. Ён заўважае хлопчыка, які заўсёды і паўсюдна выклікае ў старога Пеньямі жаданне закатаваць яго. Але хлопчык – зусім дробязная нагода для сваркі, калі дома ўся сям’я. Тут ён заўважае пасланую на падлозе салому.

      – Хто прынёс у хату гэтыя жывёльныя аб’едкі?

      – А якая табе розніца, дзе яны ляжаць, – пярэчыць Мая.

      – Я табе пакажу, якая розніца! Баб’ё! Каровы! – раве Пеньямі і, спатыкаючыся, кідаецца да стала з намерам схапіць свечку.

      Мая адсоўвае яе, і Пеньямі нахіляецца, збірае ў ахапак салому і хоча вынесці яе з хаты.

      – Не шалей, стары пень!

      Мая спрабуе стрымаць яго, а Пеньямі злосна хрыпіць:

      – Я табе пакажу, олілаўская выпаўзніца, як у нас спажываюць салому пад скаціну!

      Завязваецца лёгкая тузаніна, якая заканчваецца тым, што аслабелы Пеньямі валіцца на падлогу і так моцна ўдараецца нагою, што падняцца ўжо без старонняй дапамогі не можа. Мая дапамагае яму. Сяк-так дабраўшыся да ложка, ён, задыхаючыся, крычыць:

      – Гарэлкі мне!

      Але Мая і не думае выконваць ягоны загад. Стары яшчэ болей шалее і яшчэ гучней, але гэтаксама бездапаможна вішчыць:

      – Гарэлкі