Праведная галеча. Франс Эмиль Силланпяя

Читать онлайн.
Название Праведная галеча
Автор произведения Франс Эмиль Силланпяя
Жанр Зарубежная классика
Серия Noblesse Oblige
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1919
isbn 978-985-7210-28-2



Скачать книгу

Нікіля павітуха Ловіса ці паважна крочыць тата Оліла, выпрастаўшы нягнуткую спіну.

      Дзеці жылі прывольным жыццём, багатым на штодзённыя ўражанні, кожны вечар завяршаў чарговы, такі багаты на падзеі этап жыцця, што потым ён здаваўся даўжэйшым, чым іншыя, насамрэч роўныя яму па даўжыні перыяды. Дзеці самі вырашалі, чым запоўніць свае дні, выбіраючы самае цікавае з таго, што самі бачылі паміж небам і зямлёю, да чаго імкнуліся іхнія пачуцці і розум, які ажываў.

      З усіх бакоў іх атачаў вялізны свет дарослых. У гэтым свеце былі нівы і палі, жытло і жывёлы. І паўсюдна ў гэтым свеце месціліся дарослыя з іхнімі намерамі, і дзеці, як толькі падрасталі і крыху ўваходзілі ў сілу, павінны былі падпарадкоўвацца і служыць тым задумкам. Дарослыя хадзілі па вуліцах, выходзілі, несучы свае прылады, працаваць у полі, вярталіся адтуль, былі часам заклапочаныя, часам п’яныя, але заўсёды – безуважныя да ўсяго таго, што было важна і дорага для дзіцячай душы. Ніхто з дарослых ніколі не падымаўся на вяршыню Свіной горкі. Дарослыя былі таямнічай загадкаю прыроды, крыху страшныя тым, што час ад часу давалі дзецям дыхту. Дыхту давалі вельмі разнастайнымі спосабамі: маглі пацягаць за валасы, балюча ўшчыкнуць за руку, адлупцаваць дубцом, рэменем або тымі ж таўстымі шкарпэткамі. Дыхт быў адзіным выпадкам, калі дарослы надаваў належную ўвагу свайму дзіцяці, і адзіным дзеяннем, ад якога атрымліваў вялікае задавальненне. Збіраюцца, напрыклад, мужчыны вечарам у двары на траўцы, каб пагутарыць аб важных справах, а навокал шалёна носяцца дзеці. І тут якога-небудзь бацьку раптам апаноўвае нястрыманае жаданне даць дыхту свайму нашчадку. Вось тады і выяўляецца, што сам працэс дыхту дае вялікае задавальненне ўсім прысутным дарослым – што на гэты конт у іх поўнае ўзаемаразуменне. Можа хто з прысутных і скажа слова суцяшэння «аддыхтаванаму». А потым мужчыны зноў панапіхваюць у рот тытуню, паплююць і чарговы раз стануць недаступнымі. Сапраўднымі дарослымі былі толькі мужчыны ды некаторыя з жанчын. Астатнія жаночыя істоты – гэта баб’ё, бабы. Яны былі ніжэйшымі за мужчын, але вышэйшымі за дзяцей. Іхняя прага да кавы нагадвала штосьці заганнае, як і шумная мітусня дзяцей.

      Яны сёе-тое вытваралі, тоячыся ад мужчын, але шанавалі і тое, што мужчыны часам злавалі на іх. Шэрым і бязрадасным было іхняе жыццё, і, вядома, сапраўднаму мужчыну як бы й трэба час ад часу заўважыць тыя штукарствы ды крыху павучыць занадта хітрую бабу, аднак не варта ўвесь час сачыць за ёю. Подых сапраўднай мужнай даросласці адчуваўся ў адзенні: у мужчынскай кашулі, запраўленай пад рэмень сапраўдных мужчынскіх штаноў, крыху прыспушчаных спераду і ззаду. Той, хто дарастаў да мужчынскай вопраткі, меў права жаваць табаку, піць гарэлку, нахабна заляцацца да дзевак, казаць непрыстойнасці ды называць дзяцей недамеркамі і саплякамі. А паміж дзіцячай кашуляю і падпяразанымі мужчынскімі штанамі прасціраўся доўгі перыяд кароткіх штаноў з лямкамі, калі дзяцей называлі паўшабэлкамі, а больш ласкава – жэўжыкамі. Самай урачыстаю падзеяй у «жэўжыкаўскі» перыяд