Название | Ордэн Прамяністых |
---|---|
Автор произведения | Зміцер Дзядзенка |
Жанр | Исторические детективы |
Серия | |
Издательство | Исторические детективы |
Год выпуска | 2020 |
isbn | 978-985-7210-48-0 |
Аляшэўскі ўважліва паглядзеў на журналіста:
– Праўда? Выгляд у вас нейкі… ммм… ускудлачаны. Можа, адпачынак кароткі патрэбны?
– Адпачынак – не, – рашуча заявіў Кміціч, – а вось парада патрэбная.
Справа ў Кміціча была прыватная, але ў пустым памяшканні, якое займала рэдакцыя, яны былі толькі ўдвух, таму ні паніжаць голас, ні пераходзіць у іншы пакой неабходнасці не было.
Павел вырашыў распавесці рэдактару пра свае сумневы не таму, што моцна давяраў, а хутчэй з той прычыны, што дзве галавы – заўжды лепш, чым адна.
– У мяне тут чарговы раз праблемы з КДБ…
Зімовы дзень сквапнічаў, не хацеў дзяліцца сонечным святлом – у офісе яго замянялі лямпы дзённага асвятлення, халодныя, адстароненыя, абыякавыя. Пад такім святлом і размова гучала троху адстаронена і тэатралізавана.
– Зноў? – непрыхаванае здзіўленне гучала ў голасе Аляшэўскага. – Я думаў, што ўсё скончылася, калі памёр той кадэбіст, што вас пераследаваў. Вы ж казалі, што гэта было нешта асабістае, а не звязанае з працай! Я таму і надрукаваў даследаванне пра гэтыя архіўныя справы з золатам БНР…
– Не-не, – паспяшаўся Кміціч выправіць міжвольную аблуду свайго шэфа. – Гэта вельмі ўскосна звязана з той справай. Вельмі ўскосна… Той артыкул надаў мне нейкую вядомасць… у пэўных колах. І цяпер мне, ведаеце, прапанавалі пазнаёміцца з дакументамі, якія ляжаць у архівах. Яшчэ нікім з гісторыкаў не бачаныя дакументы.
– Ого! – настрой Аляшэўскага скакаў, як тэмпература ў хворага. – Дык гэта поспех! А што за дакументы?
– Яшчэ толкам не ведаю. Як не ведаю і таго, якую цану за гэта могуць запрасіць.
Аляшэўскі падняўся і, як у кепскім кіно, стаў хадзіць па пакоі, заклаўшы рукі за спіну:
– Тут, вядома, трэба ўсё ўзважыць. Магчыма, вам адкрыецца чарговая сенсацыя. А можа, гэта пусты нумар… Прынамсі, я ведаю аднаго з беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій, які ў 90-х папросту купляў у супрацоўніка КДБ копіі спраў тых часоў. У абедзенны перапынак супрацоўнік выходзіў з будынка, выносячы пад пінжаком з дзясятак тэчак, і ішоў у мікрааўтобус у суседнім завулку. Там яго чакаў абед, пакуль гэты даследчык фатаграфаваў старонкі спраў… Колькі ён плаціў дадаткова, я нават не ведаю. Да таго як узяцца за гэтыя справы, ён быў бізнесоўцам. Потым кінуў бізнес і прысвяціў сваё жыццё вяртанню з невараці імёнаў тых, каго забрала сталіншчына…
Ён памаўчаў, каб надаць словам большую грунтоўнасць. З аднаго боку, не даў ніякіх указанняў, з другога – намёк атрымаўся даволі празрысты.
– У кожным разе, – рэдактар зрабіў паўзу, павярнуўся і дапытліва паглядзеў на Кміціча, – калі вы адмовіцеся, то як журналіст будзеце шкадаваць пра гэта.
– А калі пагаджуся, – у тон яму працягнуў Кміціч, – то магу пашкадаваць пра гэта як чалавек.
Яны паглядзелі ў вочы адзін аднаму – болей казаць не было пра што.
2009, снежань
Кміціч з зацікаўленасцю аглядаў