…І прыдбаў гэты дом. Мікола Адам

Читать онлайн.
Название …І прыдбаў гэты дом
Автор произведения Мікола Адам
Жанр Историческая литература
Серия Жаночыя лёсы
Издательство Историческая литература
Год выпуска 2020
isbn 978-985-581-340-9



Скачать книгу

пад электрабрытву «Харкіў» у футаляры, абабітым сінім аксамітам, бацька вырашыў пайсці ў кабак. Пра тое, што лепш было б накіравацца да цёткі Груні з дзядзькам Жэнем і з імі адзначыць першы шахцёрскі заробак, не падумаў. Ён ніколі не быў яшчэ ў піцейных установах, але ведаў, дзе знаходзілася найлепшая, таму ногі самі прывялі да рэстарана, што падпіраў сваімі шклянымі сценамі кінатэатр «Юнацтва» па Ленінскай вуліцы.

      Рэстаран расчараваў. У ім было досыць ціха, шэра і будзённа. Са сцяны без вокнаў на наведвальнікаў сумна пазіраў Ленін (вялікае пано з адлюстраваннем правадыра спускалася кілімам ад столі да падлогі), перажываючы, відаць, за перавод прадуктаў і фінансаў, якія ў любым выпадку ператвараліся ў пыл. Суседства з Леніным наўрад ці садзейнічала весялосці ці з’яўленню весялосці, напрыклад, у вобразе Снягуркі і дзеда Мароза. Але ж не сыходзіць, калі ўжо прыйшоў.

      Бацька марудна, быццам у чаканні, што хто-небудзь раптам пакліча яго і выцягне з рэстарана, нібы з пасткі, рушыў да найаддаленага круглага століка, засланага аранжавым з махрамі дастарханам. Паркетная падлога пры гэтым рыпела пад нагамі як добра нагуталіненыя кірзавыя боты. Спыніўся каля століка, паклаў руку на спінку крэсла – металічнай канструкцыі ў выглядзе трона без падлакотнікаў, абабітага карычневым дзермацінам, і разгублена азірнуўся на нешматлікіх прысутных. Ніхто з іх не звярнуў на яго ўвагі, акрамя маладой афіцыянткі ўсходняй знешнасці. Не спяшаючыся, яна падышла да бацькі, трымаючы ў руках скураную чорную тэчку з меню.

      – Тут заўсёды так? – міжволі запытаў ён яе.

      – Як калі, – паціснула вуглаватымі плячыма афіцыянтка, працягнула бацьку меню. – Яшчэ рана для асноўнага наплыву, – памуляўшы вуснамі, дадала.

      – Тады, – устрапянуўся бацька, абнадзеены яе словамі, – можа, я пазней зайду? – І паглядзеў на дзяўчыну так, нібы дазволу прасіў сысці.

      – Як хочаце, – абыякава аднеслася афіцыянтка.

      – Пайду я, – прамовіў бацька і ледзь не бегма кінуўся да выхада з установы.

      Калі апынуўся на вуліцы, адчуў, што нават дыхаць стала лягчэй, чым у памяшканні рэстарана.

      Ён закурыў. Да яго падышлі трое маладых людзей (казахаў) і адна дзяўчына, якія выйшлі з рэстарана следам за ім. Адзін папрасіў прыкурыць.

      – Сумуеш? – спытаў затым бацьку. – Кампанія патрэбна? Можам і дзяўчыну для цябе знайсці, калі хочаш. Тут, – паказаў рукой на рэстаран, – мёртвае месца, не для рабочай моладзі, кшталту цябе, не крыўдуй толькі.

      – Ведаеш, дзе маё месца? – узвіўся бацька.

      – Ціха-ціха-ціха! – паміж імі ўклінілася дзяўчына, што падышла з казахамі. – Лепш за прыроду месцаў не прыдумалі, – ветліва ўсміхнулася бацьку.

      – Намякаеш, што ў мяне грошай не хопіць на гэты пафасны фасад? – позірк у бок рэстарана.

      Дзяўчына паціснула плячыма, працягваючы ўсміхацца. Яна не належала да казахскай нацыянальнасці, але і рускай назваць яе было цяжка.

      – Не хвалюйся, хопіць! – паляпаў бацька рукамі па кішэнях, звяртаючыся,