…І прыдбаў гэты дом. Мікола Адам

Читать онлайн.
Название …І прыдбаў гэты дом
Автор произведения Мікола Адам
Жанр Историческая литература
Серия Жаночыя лёсы
Издательство Историческая литература
Год выпуска 2020
isbn 978-985-581-340-9



Скачать книгу

нумар яго хатняга тэлефона. Дзядзька Жэня неўзабаве прыехаў за пляменнікам на машыне, аддзячыў вартаўніка трохлітровым слоікам піва і паехаў у гараж. Дамоў не павёз, каб не турбаваць і не хваляваць жонку.

      Кораценька бацька распавёў дзядзьку пра свае прыгоды, пагадзіўся з тым, што вінаваты сам, і паабяцаў разабрацца з рабаўнікамі, бо дзядзька ўжо прапаноўваў дапамогу і сваю, і міліцыю падключыць.

      Ну сам дык сам. Бацька заўсёды ўсе свае праблемы вырашаў самастойна. Як Чак Норыс, пра якога, зразумела, у той час ніхто ведаць не ведаў.

      Адмыслова ён не шукаў Зарыну і Агайдара, але часта задумваўся, што з імі зробіць, калі знойдзе. Не ў міліцыю ж павалачэ. А вось яны могуць кінуць на бацьку заяву, калі той іх адлупцуе, і пасадзяць за мілую душу. Чамусьці ў гэтым бацька не сумняваўся. Тым не менш прыходзіў па выходных да рэстарана, прагульваўся каля дзвярэй хвілін пятнаццаць, але ўнутр не заходзіў, курыў і сыходзіў.

      Толькі пад Новы год, і тое выпадкова, ён сутыкнуўся нос да носа з Зарынай у грамадскім транспарце. Вяртаўся з працы маршрутным аўтобусам і стаяў каля акна, калі на адным з прыпынкаў пасажырскай хваляй да яго грудзей вынесла дзяўчыну, прыціснула, а выхад спрэсавала. Зарына апынулася ў пастцы, якая схапіла яе і трымала мёртвай хваткай. Дзяўчына адразу пазнала бацьку, убачыў па яе вачах, аднак не спалохалася, а калі спалохалася, то на імгненне. Адчайна, куражліва засмяялася яму ў твар. Бацька раптам узяў і пацалаваў яе ў вусны, што крыўляліся насупраць ягоных губ. Яны былі халоднымі з марозу і салодкімі, як марожанае.

      – Дурак! – прашаптала яна пасля.

      Яны не размаўлялі і больш не цалаваліся. Зарына ліхаманкава шукала выйсце з пасткі. Бацька бачыў гэта зноў жа па яе вачах. Яны ўвесь час бегалі, быццам вавёркі: шмыг у адзін бок, шмыг – у другі, уверх, уніз. Спадзявалася, мабыць, больш за ўсё, што яе вынесе з аўтобуса гэтак жа, як занесла. Але бацька сачыў за кожным яе рухам, і проста так ёй не ўцячы ад яго.

      Нарэшце Зарына дачакалася патрэбнай хвалі. Яна падхапіла б дзяўчыну нават у тым выпадку, калі б тая супраціўлялася. Зарына пераможліва азірнулася на бацьку, але той таксама трапіў у паток, што выкульваўся з аўтобуса.

      Яна пабегла, як толькі кранулася нагамі заснежанай зямлі, ды высокія абцасы зімовых ботаў перашкаджалі. Бацька лёгка дагнаў дзяўчыну, схапіў за пухнаты каўнер прыталенага футэрка. Ліхтары і вочы людзей, што праходзілі міма, памылкова прымалі іх за закаханую пару.

      – Дзе ён?

      – Хто?

      – Ты ведаеш, хто!

      – Не ведаю я нічога! Пусці! Ты робіш мне балюча!

      – Яшчэ не тое будзе.

      – Я закрычу! Паклічу міліцыянтаў!

      – Крычы. Раскажаш ім, як абрабавалі мяне і кінулі паміраць.

      – Ты нічога не дакажаш!

      – А ты правер.

      – Мне павераць больш.

      – Добра. Тады хадзем проста зараз у міліцыю.

      – Нікуды я з табой не пайду!

      – Ты ж так ірвалася туды. Ужо не хочаш?

      – Я перадумала.

      – Што