Название | Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла |
---|---|
Автор произведения | Пітэр Кваснеўскі |
Жанр | Религиоведение |
Серия | |
Издательство | Религиоведение |
Год выпуска | 0 |
isbn | 9785449892720 |
Традыцыйная літургія з’яўляецца скарбніцай сімвалаў, значэнне якіх можа ўхапіць душа, якая не спіць. Сапраўдная літургічная рэформа дапамагала б людзям абудзіцца і пастаянна чуваць, а не спрашчала б рэчы настолькі, што людзям можна было б і не абуджацца. Словы і дзеянні не павінны станавіцца аўтаномнай функцыяй альбо рысай, якая адцягвае ўвагу тых, хто моліцца, ад таямніцы, якая здзяйсняецца на алтары; яны павінны быць празрыстыя для боскіх правобразаў, дазваляючы ім заззяць праз тэкст, спеў, жэст, убранне і – так – адсутнасць словаў і спеву. Літургія павінна быць акном, праз якое dum medio silentium, пасярод вялікай цішыні зімовай ночы, калі нарадзіўся Хрыстус, ззяе святло боскіх рэчаў; яна павінна быць люстэркам, у якім з містычнай праўдападобнасцю, што праслаўляе свой Узор, адлюстроўваюцца жыццё і смерць Хрыста. Калі падчас Імшы будзе гучаць размова ці спеў, яны павінны быць рытуальна абмежаваныя і цалкам сфакусаваныя на таямніцы, як гэта мае месца ва ўсходняй літургіі з яе паўторамі і нарастаючымі хвалямі малітвы альбо ў заходняй урачыстай спяванай Імшы, калі грыгарыянскі спеў і велічныя цырымоніі аб’ядноўваюцца, каб вывесці пабожную душу па-за час, па-за месца, у самае Сэрца Хрыста, вечнага Настаўніка. Што сапраўды
40
Св. сястра Фаўстына Кавальская, «Дзённік. Божая Міласэрнасць у маёй душы» (Мінск: Про Хрысто, 2014), §888.