Название | Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла |
---|---|
Автор произведения | Пітэр Кваснеўскі |
Жанр | Религиоведение |
Серия | |
Издательство | Религиоведение |
Год выпуска | 0 |
isbn | 9785449892720 |
Раздзел 3. Сімволіка цішыні і пустаты
Адзін з аспектаў, які мы павінны развіваць у сваіх супольнасцях з большай стараннасцю, гэта досвед цішыні. «Калі мы хочам прыняць у свае сэрцы поўны водгук голасу Духа Святога і больш цесна з’яднаць нашу асабістую малітву са Словам Бога і з публічным голасам Касцёла», нам патрэбная цішыня. У грамадстве, жыццё якога цячэ ва ўсё больш хуткім тэмпе і часта заглушаецца шумам і зводзіцца прамінаючымі рэчамі, жыццёва важна зноў адкрыць каштоўнасць цішыні. Распаўсюджанне – таксама і па-за межамі хрысціянскага культу – практык медытацыі, якія аддаюць перавагу разважанням, не з’яўляецца выпадковым. Чаму б не пачаць з педагагічнай адвагай адмысловае навучанне цішыні ў межах асабістага хрысціянскага досведу? Будзем жа трымаць перад вачыма прыклад Езуса, Які «выйшаў і пайшоў у пустыннае месца, і там маліўся» (Мк 1:35). Літургія са сваімі рознымі момантамі і сімваламі не можа ігнараваць цішыню.
Ян Павел ІІ34
У старажытнай рымскай літургіі сама цішыня з’яўляецца сімвалам. Як навучае Дыянісій Арэапагіт, мы найбольш набліжаемся да спазнання Бога тады, калі цалкам адмаўляемся ад сваіх недасканалых канцэпцый і пагружаемся ў «прыцемнае святло» Бога праз інтэнсіўны сакрамэнтальны культ35. Дыянісій пагадзіўся б з кс. Дэвідам Вінсэнтам Меконі: «Цішыня з’яўляецца самым забытым імем Бога. Наш свет зрабіўся надта гучным, каб ацаніць такі спосаб пакланення, як цішыня»36. У сваёй красамоўнай абароне традыцыйнай Імшы Дзітрых фон Хільдэбранд часта кажа пра тое, што кожнаму акту малітвы павінна папярэднічаць пастава пашаны; ён звяртае ўвагу на ўздзеянне цішыні на душу чалавека, якая пасля падзення схіляецца да знаходжання ў пастаянным шумным руху. Літургія з’яўляецца прыкладам таго, калі цішыня прамаўляе гучней за словы. Цішыня – гэта паўната мовы, паўната Божага Логасу, Які ў сваёй боскасці з’яўляецца бязмоўна зразуметым Словам Айца. І менавіта таму св. Тамаш Аквінскі, адзін з самых шматслоўных і, напэўна, найбольш таленавіты тэолаг Касцёла, не скончыў свой шлях служэння Слову, хутка накідаўшы яшчэ адзін трактат ці разгледзеўшы яшчэ адно цяжкое пытанне; ён па-дзіцячы ўвайшоў у аазіс маўклівага захаплення. Раней мы ўжо бачылі, як Ёзаф Піпер інтэрпрэтуе паваротную візію, якую св. Тамаш меў падчас Імшы 6 снежня
34
Пасланне
35
Гл. «The Ecclesiastical Hierarchy» у выд. «Pseudo-Dionysius, The Complete Works», перакл. Colm Luibheid (Mahwah, NJ: Paulist Press, 1987).
36
David Vincent Meconi SJ, «Silence Proceeding»,