Час Вогненнага Птушкалова. Кацярына Захарэвіч

Читать онлайн.



Скачать книгу

стварыў іх для працы, а для прыгажосці і гармоніі ёсць мы з вамі», – дадаў Самотнік.

      Працу па гаспадарцы нельга назваць невыноснай, але столькі часу вызваліць на творчасць, навуку, натхняльныя шпацыры і гарачыя гутаркі – ці не падарунак Лёсу гэта? Канешне, выглядаюць па-страхоцку – але праўда, не для прыгажосці іх стварылі. Яны з’явіліся штучна, а значыць, нельга казаць пра іх розум, душу і пачуцці. Самотнік – чалавек, таму ведае, што і навошта робіць.

      Праз чвэрць гадзіны пляц спусцеў: кожны чалавек сышоў, ведучы за сабой двух шэрых. Самотнік і Чорны глядзелі ім услед аднолькава пустымі вачыма. Так скончылася эра Нябёснай Птушкі і пачаўся час Вогненнага Птушкалова.

      Калі людзі заўважылі, што з імі, было позна. Ды яны і не дадумаліся, што ўсе беды Свету з-за Самотніка – бо развучыліся думаць. Зрэшты, найперш яны забыліся на фізічную працу. Марылі, што ўвесь час і сілы прысвецяць навукам і мастацтвам. Потым заўважылі, што розум не можа працаваць заўсёды – яму патрэбны адпачынак. А раз ад фізічнай працы яны былі вольныя, то заставалася толькі сядзець бессэнсоўна, соўгацца туды-сюды без мэты, гутарыць і думаць пра лухту. Шкодна ўвесь час думаць, інакш да такіх страшных рэчаў можна дайсці – я чытала запісы аднаго чалавека ў дзённіку – гэта сапраўды вусцішна… Вось яны забаранілі сабе думаць зусім. Шэрыя, што спачатку былі памагатымі, сталі нянькамі. Ніхто не заўважыў, калі няўклюды пачалі злосна зыркаць каменнымі вачыма ў адказ налюбы загад. Ніхто не здзівіўся, калі яны перасталі слухацца. Ніхто не запярэчыў, калі шэрыя пачалі кіраваць.

      Трэці раз сабраў Самотнік жыхароў Свету на плошчу. О, якую гарачую прамову ён пракручваў у галаве! Ён меўся нагадаць пра ганьбу, што перажыў некалькі гадоў таму, заявіць пра свой трыумф сёння. Ён уяўляў, як невыносна балюча будзе кожнаму, хто пачуе яго словы, і як соладка будзе яму. Людзі ўсвядомяць, што без яго не могуць жыць, што ён – іх выратаванне, і падхопяць на рукі, пранясуць па цэнтральных вуліцах, і ўсадзяць на трон, з якога ён будзе правіць разумна і радасна доўгія гады на шчасце людзям і Свету! Узыходзячы на памост, ён глядзеў у неба і ўяўляў, як падкідваюць яго і клапатліва ловяць удзячныя рукі.

      Яны стаялі змрочныя – так і не зразумелі, навошта Шэрыя прыцягнулі іх на плошчу. Пустыя вочы слепа ўтаропіліся ў Самотніка. Той спужаўся: раптам узбунтуюцца, нападуць? Паглядзеў, колькі Шэрых стаіць побач – ці паспеюць уратаваць яго? Але войска служак не спатрэбілася – 120 пар пустых вачэй не бліснулі – ні гневам, ні радасцю. Самаабвешчаны ўладар блякла ўсміхаўся.

      Ён прамаўляў доўга і палымяна, запальваўся сам, і яго вогнішча хапіла б на тысячу чалавек, калі б навокал не стаялі 120 кавалкаў лёду. Людзі, прыбітыя да зямлі цяжкімі сэрцамі, не паднімалі галоў. Яны перасталі быць Дзецьмі, але не сталі нават Ахвярамі, бо не здольныя былі ўсвядоміць сваю ахвярнасць. Саламяна-земляныя шэрыя і тое выглядалі жывейшымі. Але і яны былі халодныя, бы каменне. Сцяна з лёду і камянёў – вось хто быў слухачом Самотніка. Ён кідаў і кідаў словы