Час Вогненнага Птушкалова. Кацярына Захарэвіч

Читать онлайн.



Скачать книгу

неістотна, – працягвала гаспадыня паселішча ўладна. – З гэтага дня ты ў новай сям’і. Сталіца, маці, людзі – не для цябе. Успомні, хто быў навокал. Малыя, шэрыя, рыхлыя, змрочныя людзі. І паглядзі на сябе. Высокая, статная, неверагоднай прыгажосці дзяўчына. Табе не месца там. А толькі сярод такіх, як мы.

      Вікця ганарліва хітнула галавой. Рудыя кудзеры медна-крывава рассыпаліся па шэрай грубай тканіне. Кампліменты яна казала не госці – сабе. Бася не ўмела так на сябе глядзець.

      – Успомні: з маленства маці завязвала табе хусткі.

      Вопратку заўсёды шылі шырокую і незаўважную.

      – Мама казала, што так трэба, – я і насіла. Мне за радасць было схавацца.

      Бася злавалася на сябе. Быццам маленькая дзяўчынка – не ведае самых простых рэчаў. Ды і мама нічога не тлумачыла – закрыла ад усяго свету за высокім плотам. Няўжо не думала, што яны сутыкнуцца?

      – Хіба маці не казала пры табе слова «адметныя»? – гутарка ператваралася ў допыт, голас Вікці таксама быў медны, гучаў сурова. Невытлумачальна хацелася абараніцца, апраўдацца, за кожнае наступнае слова было няёмка:

      – Яна казала, што сярод людзей сустракаюцца тыя, чыя знешнасць не падобная на звыклую. Чаму яны з’яўляюцца, ніхто не ведае. Я проста адна з гэтых людзей воляй Лёсу.

      – У цябе мудрая мама. Толькі яна сказала не ўсю праўду…

* * *

      – Ніхто не ведае, калі з’явіліся першыя адметныя. Яны жылі, створаныя Лёсам, столькі тысяч гадоў, што і самі забыліся свой узрост. Адметных называлі проста людзьмі.

      Дакладней, яны самі сябе так называлі, бо не было паблізу нікога, здольнага даваць імёны. Жылі яны ў горадзе, які звалі Светам.

      Медна-звонкі голас Вікторыі разгладзіўся, паспакайнеў, узляцеў пад столь і спускаўся адтуль лёгкім блакітным шоўкам:

      – Было іх 121 чалавек. Вядомая не толькі дакладная колькасць, але і імёны, і хто чым займаўся. Кожны з людзей меў тры прывілеі. Прывілей выбраць справу, якой хочацца займацца. Прывілей жыць вечна. Прывілей скончыць жыццё, калі захочацца, пакінуўшы на сваім месцы новага чалавека. Лёс наканаваў ім прайсці дванаццаць прыступак, каб стаць сапраўднымі людзьмі, дасканалымі жыхарамі свету.

      Нарадзіцца Дзецьмі.

      Спазнаць страты і стаць Ахвярамі.

      Перамагчы сябе і звацца Воямі.

      Дапамагчы іншым як Настаўнікі.

      Выправіцца ў шлях і стаць Шукальнікамі.

      Руйнаваць старыя правілы – быць Бунтаўнікамі.

      Змяніўшы прастору, увасобіць Любоў.

      Быць Творцамі.

      І Уладарамі створанай прасторы.

      Падняцца па-над зямным і стаць Алхімікамі.

      Асэнсоўваць ўсё, што зведалі як Мудрацы.

      Асэнсаваўшы, зрабіцца Блазнамі, бо нельга ўспрымаць усё інакш.

      Жыцця звычайных людзей не хапіла б на гэты шлях, але ў адметных была ўся вечнасць.

      І яны жылі – велічныя і вечныя. Уяві сабе, якім поўным было жыццё, калі за тысячы гадоў яны не маглі нажыцца, бо Лёс зноў і зноў захапляў іх, прыносіў адкрыцці і радасці. Яны займаліся навукамі, мастацтвамі,