Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Читать онлайн.
Название Дэманы доктара Глінскага
Автор произведения Сяргей Егарэйчанка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-08-4



Скачать книгу

я не пакутую на марскую хваробу. У самалёце мяне ванітуе не ад гайданкі, а ад адчування, што да паверхні матухны-зямлі трыццаць тысяч футаў пустаты. Пачынаеш адчуваць уласную нікчэмнасць і бездапаможнасць. А я, ведаеце, не люблю адчуваць сябе нікчэмным – выдаткі тэмпераменту.

      Я ўсміхнуўся.

      – Але ж вам ніхто не забараняе і сёння перасоўвацца праз акіян па моры.

      – Мой дарагі сябар, мы жывём у свеце, які не церпіць ні дня прамаруджвання. Морам можна плыць у Штаты ў сваё задавальненне, калі ты нікуды не спяшаешся. Страціць больш за тыдзень проста таму, што баішся лятаць, недаравальна для чалавека, якому трэба вырашаць неадкладныя пытанні.

      Гаваркі араб пачынаў мне падабацца.

      – Адкуль вы?

      – Катар. Дазвольце прадставіцца, Тамім Гор.

      Я паціснуў працягнутую руку.

      – Якуб Глінскі.

      – Вы паляк? – Гор ажывіўся. – Мне шмат даводзілася працаваць з палякамі.

      – Вымушаны расчараваць. Я беларус. Мой дзед быў паляк, мяне назвалі ў яго гонар.

      – Беларус? У вашай краіне, на жаль, бываць не даводзілася.

      – Гэта звычайная гісторыя. Многія замежнікі ў падарожжах па Усходняй Еўропе не бываюць далей за Варшаву. А калі і бываюць, то накіроўваюцца наўпрост у Маскву. Гэта сумны факт для нас. Але мне прыемна, што вы хаця б не пытаецеся, у якой частцы Расіі знаходзіцца мясцовасць, адкуль я родам.

      – Ну што вы. Я даволі нядрэнна арыентуюся ў мапе свету. Хоць падазраю, што ваша іронія заснавана на горкім вопыце.

      – Мабыць, так.

      Самалёт спыніўся на ўзлётнай паласе. Гор глыбока ўздыхнуў.

      – Прашу мне прабачыць. Я вымушаны перарваць нашу размову. На ўзлёце мне заўжды становіцца млосна.

      – Хацеў сказаць вам тое самае.

      – Мяне суцяшае, што я знайшоў душу, якая мяне разумее. Яшчэ раз дзякуй вам за тое, што ласкава пагадзіліся выручыць мяне.

      Гор адкінуўся на спінку крэсла і заплюшчыў вочы.

      Рухавікі зараўлі, і мяне ўціснула ў сядзенне. Мімаходам я падумаў пра тое, якой вар’яцкі магутнай павінна быць цяга, здольная адарваць шырокафюзеляжны самалёт ад зямлі і не даць яму абрынуцца ўніз. Потым думкі зніклі, я прымушаў сябе павольна і глыбока ўдыхаць, супакойваючы шалёны грукат сэрца.

      Разбег, здавалася, доўжыўся цэлую вечнасць, а затым з’явілася тое самае ненавіснае мной пачуццё: яшчэ не бязважкасць, але ўжо адсутнасць чагосьці надзвычай неабходнага для камфортнага існавання. 767–ы цягнула ўверх быццам на нябачных тросах, гэтае напружанне я фізічна адчуваў кожнай клетачкай цела, і ўва мне не засталося нічога, акрамя жывёльнага страху перад магчымым абрывам гэтых тросаў ад нечалавечага нацяжэння.

      Праз хвіліну я расплюшчыў вочы і паглядзеў у ілюмінатар.

      Мы былі ўжо высока.

      Гор ўсё яшчэ сядзеў з заплюшчанымі вачыма, учапіўшыся збялелымі пальцамі ў падлакотнік. Узлёт даваўся яму відавочна цяжэй, чым мне. Праз нейкі час ён нарэшце з асцярогай разляпіў павекі і агледзеўся па баках. Яго дыханне пакуль яшчэ не прыйшло ў норму, і ён баяўся адпусціць рукі.

      – І