Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Читать онлайн.
Название Дэманы доктара Глінскага
Автор произведения Сяргей Егарэйчанка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-08-4



Скачать книгу

прыкладная, так і фундаментальная), эстэтычнае развіццё грамадства, павага да нашага агульнага мінулага, сучаснасці і будучыні, вырашэнне ўсіх канфліктаў (пачынаючы ад міжасобасных і заканчваючы міжнацыянальнымі) выключна дыпламатычнымі метадамі без прымянення любога роду гвалту,

      Канстатуючы, што ў нас няма іншага агульнага дома, апроч планеты Зямля з яе унікальнай экасістэмай, біяразнастайнасцю і выключнымі натуральнымі багаццямі,

      Назіраючы прагрэсуючую неэфектыўнасць сучаснай сістэмы забеспячэння міру і бяспекі, пачынаючы ад наднацыянальных арганізацый і заканчваючы міждзяржаўнымі дамоўленасцямі,

      З жалем адзначаючы нарошчванне ваеннага патэнцыялу і ваенных бюджэтаў асобных дзяржаў і міждзяржаўных аб’яднанняў,

      Мяркуючы, што перанакіраванне каласальных рэсурсаў з ваенных патрэб на патрэбы развіцця медыцыны, выкаранення галечы і сацыяльнай няроўнасці можа даць грандыёзны штуршок у эвалюцыі чалавецтва ўжо ў кароткатэрміновай перспектыве, стаць гарантыяй выратавання мільёнаў жыццяў і забеспячэння годнага існавання кожнаму члену нашай супольнасці,

      Ацэньваючы непапраўную шкоду, прычыненую ваеннымі канфліктамі ўсёй чалавечай цывілізацыі: пачынаючы ад каласальных эканамічных страт і заканчваючы вялікай колькасцю загубленых неацэнных чалавечых жыццяў,

      Шкадуючы аб страчаных магчымасцях, якія мела б чалавецтва ў выпадку адмаўлення ад вайны на карысць мірнага развіцця,

      Дэкларуючы, што ніякая вайна, за выключэннем вайны з мэтай абароны ад агрэсіўнага пасягальніцтва на ўласныя тэрыторыі і межы, прызнаныя ўсёй сусветнай супольнасцю, не можа лічыцца справядлівай,

      Рашуча асуджаючы ўсе формы агрэсіі як асобных дзяржаў альбо міждзяржаўных блокаў, так і недзяржаўных аб’яднанняў,

      Прымаючы як аксіёму той факт, што кожны чалавек ёсць унікальны па сваёй прыродзе мікракосм са сваімі пачуццямі, перажываннямі, амбіцыямі, надзеямі, страхамі і творчымі ідэямі,

      Цалкам ухваляючы любую працу, якая вядзе да стварэння, і прынцыпова асуджаючы любыя дзеянні, накіраваныя на знішчэнне плёну такой працы, незалежна ад матываў, якімі апраўдваюцца такія дзеянні,

      Паважаючы ўсю сістэму нацыянальных, расавых, моўных, гендэрных, духоўных і рэлігійных адрозненняў як галоўную і унікальную адметную асаблівасць нашага рода,

      Прымаючы канцэпцыю ўстойлівага развіцця ў якасці краевугольнага каменю фарміравання нашай будучыні, будучыні нашых дзяцей і нашага агульнага дома,

      Разумеючы сваю адказнасць перад нашымі дзецьмі і ўсімі наступнымі пакаленнямі за іх мірнае і шчаслівае існаванне,

      Ведаючы, што чарговы глабальны ўзброены канфлікт чалавецтва можа не перажыць,

      Мы, дзеячы навукі, асветы і міжнароднай дыпламатыі ствараем гэтае таварыства, прызначанае дапамагаць усім і кожнаму ў яго добрай місіі навуковага і грамадскага прагрэсу, асветы і будаўніцтва міру ў нашым агульным доме.

      1. З’яўляючыся незалежным міждзяржаўным добраахвотным аб’яднаннем прыватных асоб, а таксама грамадскіх і навуковых арганізацый, фінансавых донараў, мы заклікаем далучыцца да нас кожнага, хто можа зрабіць свой унёсак у дасягненне нашых мэт.

      2. Не валодаючы фінансавымі магчымасцямі, дастатковымі для істотнага ўнёску ў развіццё ўсяго чалавецтва, не маючы мэт здабыцця камерцыйнай выгады і не валодаючы паўнамоцтвамі для манетызацыі плёну нашай дзейнасці, заклікаем наднацыянальныя структуры, дзяржавы, камерцыйныя, грамадскія і навуковыя арганізацыі да ўсялякай падтрымкі (фінансавай, інфармацыйнай, навуковай, арганізацыйнай і маральнай) нашай працы, накіраванай на карысць кожнага з нас.

      3. Наша добраахвотнае аб’яднанне пераследуе наступныя мэты, закліканыя служыць прагрэсу нашага грамадства і згуртаванасці чалавецтва як закладу яго выжывання:

      3А. Прызнанне чалавечага жыцця недатыкальным і святым для ўсіх індывідаў і супольнасцей на Зямлі;

      3Б. Развіццё ўсіх відаў прыкладной і фундаментальнай навукі – тэхнічнай, натуральнай і гуманітарнай;

      3В. Спрыянне паляпшэнню якасці жыцця кожнага члена грамадства, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці і сацыяльнага статусу;

      3Г. Пашырэнне ведаў пра сістэму Вялікай Архітэктуры Сусвету;

      3Д. Выкарыстанне вынікаў нашых навуковых пошукаў для мірнага прагрэсу чалавецтва;

      3Е. Агульнасусветная барацьба з захворваннямі, эпідэміямі і пандэміямі, якія штогод забіраюць мільёны жыццяў;

      3Ё. Стварэнне экалагічнай мадэлі развіцця чалавецтва, якая гарантуе выжыванне нашага віду і непрычыненне шкоды нашаму агульнаму дому;

      3Ж. Усялякае асуджэнне і адмаўленне ўсіх форм і відаў агрэсіі і гвалту;

      3З. Паўсюдная асвета і адукацыя ўсіх членаў чалавечай сям’і дзеля агульнага развіцця;

      3І. Паўсюднае эстэтычнае і культурнае выхаванне грамадства ў атмасферы ўзаемнай павагі да іншых поглядаў, нацыянальнасцей, рас, рэлігій пры поўнай адсутнасці ацэнак і меркаванняў;

      3К. Актыўная