Палескія рабінзоны. Янка Маўр

Читать онлайн.
Название Палескія рабінзоны
Автор произведения Янка Маўр
Жанр Книги для детей: прочее
Серия
Издательство Книги для детей: прочее
Год выпуска 1930
isbn 978-985-02-1304-4



Скачать книгу

шмат «станцый» для адпачынку – дрэвы, кусты і проста неглыбокія мясціны.

      Было каля поўдня. Неаглядная водная прастора іскрылася на сонцы. З захаду ледзь дыхаў цёплы ветрык. Вада ціхенька плюхалася каля дрэў. Уверсе са свістам праляцелі дзве качкі. Сонца прыемна сагравала мокрае адзенне хлопцаў. Настрой у іх палепшыўся, асабліва ў Віктара. Ён нават пачаў жартаваць:

      – Калі-небудзь, можа, будзем дзякаваць, што так здарылася. Тут табе і мора, і аварыя карабля, і таемны востраў, а там сустрэнуцца дзікуны, бегемоты, кракадзілы, тыгры…

      – Невялікае шчасце сустрэць тыгра з голымі рукамі, – сказаў Мірон.

      – А ты хочаш, каб табе ўсё гатовае было? Тады лепш было сядзець дома.

      – Я і згадзіўся б цяпер лепш сядзець дома. Можа, каб апісаць усё гэта ў кніжцы, дык які-небудзь дурны хлопец і захацеў бы быць на нашым месцы. А я наперадзе не чакаю нічога добрага.

      – Эх ты! – з пагардай сказаў Віктар. – Што будзе з цябе далей, калі ты ўжо цяпер раскіс?

      Мірон усміхнуўся.

      – Прадбачыць – гэта не значыць раскіснуць. Паглядзім яшчэ, хто будзе больш трывалы. Але час ужо ў дарогу. Эх, не хочацца зноў лезці ў сцюдзёную ваду!

      – Пачакай, можа, варта яшчэ пашукаць нашага чоўна? Можа, ён зачапіўся дзе? – сказаў Віктар. – Маё дрэва вышэйшае, я з яго пагляджу.

      – Дзе там! – безнадзейна махнуў рукой Мірон. – Гэтая гладкая калода нават не мае чым зачапіцца. Ды і вір круціць тут ва ўсе бакі.

      – Так яно і ёсць! – сказаў Віктар, калі зірнуў зверху. – Вунь ён ужо выходзіць у возера. Нічога не зробіш, прыйдзецца плысці.

      І хлопцы пусціліся ў далейшую дарогу.

      Вельмі хутка яны пераканаліся, што плысці ў адзенні – гэта вялікая пакута. Мокрае адзенне і рухацца перашкаджала, і ўніз цягнула. Спачатку хлопцы маглі праплысці без адпачынку якую сотню метраў, а потым усё менш і менш. Справа ўскладнялася яшчэ тым, што «станцыі» размяшчаліся зусім не так, як хацелася б. Дрэвы трапляліся вельмі рэдка, і не заўсёды былі яны па дарозе. Часта прыходзілася адпачываць проста ў вадзе, трымаючыся за верхавіны кустоў. А тады цела яшчэ больш дубянела ад холаду. Таму, калі сустракалася дрэва, на якое можна было ўзлезці, то хлопцы больш радаваліся магчымасці пагрэцца на сонцы, чым адпачынку. А кракадзілы і тыгры больш ужо не прыходзілі ў галаву – не да таго было.

      Метраў за трыста ад берага хлопцы адчулі пад нагамі зямлю. Калі сталі, то вада даходзіла ім да грудзей. Радасць была надзвычайная. Але зноў бяда: дно аказалася такое дрыгвяное, што ісці па ім не было ніякай магчымасці.

      – Ведаеш што? – сказаў тады Віктар. – Давай скарыстаем закон Архімеда.

      – Якім чынам? – здзівіўся Мірон ад нечаканасці.

      – Калі мы апусцімся ў ваду па шыю, то зробімся лягчэйшымі на столькі, колькі важыць выціснутая намі вада.

      – Так.

      – Значыцца, мы не будзем загразаць у балоце і пойдзем сабе ўпрысядку, як па шасэ. Вось паспрабуй.

      Апусціліся ў ваду – сапраўды ногі не загразаюць. Але як толькі пасунуліся наперад, – пачалі загразаць нават горш, чым раней.

      – Вось табе і Архімед! – з прыкрасцю сказаў Віктар.

      – Не