Название | Завяршыць гештальт |
---|---|
Автор произведения | Макс Шчур |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2015 |
isbn | 978-617-692-306-0 |
Як ні сьмешна й ні ганебна прызнавацца ў гэтым у маім веку, на той замацанай мапе-вокладцы загадзя й цалкам зьмяшчалася тэрыторыя, на якой я правёў наступныя (то бок мінулыя) дваццаць гадоў жыцьця. Папярэднія дваццаць гадоў зьмяшчаліся на школьнай мапе эўрапейскай, зноў-такі, часткі былога СССР – але там слова «эўрапейская» было толькі геаграфічным (затое дакладным) поймам. А вось на сшытку слова «Эўропа», ды яшчэ ў суправаджэньні слова «Джэнэрэйшн» з усімі яго канатацыямі, ад джэндэру да генія, азначала для мяне, вядома, нашмат болей: уласна кажучы, азначала ўсё. Я глядзеў у гэты сшытак, выбачайце за безгустоўнасьць, нібыта ў люстэрка сваёй душы – бадай, гэтак жа, як калісьці ў мапу сваёй сьціплай постсавецкай краіны. Эўрапейскі краявід здаваўся мне найпрыгажэйшым за ўсё бачанае мною ў сьвеце, моц мастацтва выцесьніла з майго ўяўленьня рэальнасьць. Каму з нас не карцела трапіць ува ўлюбёную карціну? На той бок люстэрка? (Маладосьці ўласьціва думаць у першую чаргу пра эстэтыку, на этыку маладосьць забівае чэлес.) І хто мог ведаць, што карціна, у якую я так імкнуўся трапіць, ператворыцца для мяне з краявіду ў нацюрморт?
Цяпер ужо можна прызнацца ў тым, што я, зьехаўшы з краіны ў якасьці першай ластаўкі так званай менскай вясны (мастадонты адляцелі крыху раней), учыніў фальстарт і аказаўся, на жаль, ня гонарам і сумленьнем, а сарамаценьнем свайго «пакаленьня Ю», найлепшыя прадстаўнікі якога досыць хутка мяне дагналі й перагналі. Неўзабаве яны ўжо апавядалі мне пра кубінскія басэйны, бразыльскія фавэлы, кітайскія прысмакі, мэксыканскія піраміды, балівійскія