Название | Мы – хлопцы жывучыя |
---|---|
Автор произведения | Іван Сяркоў |
Жанр | Детская проза |
Серия | |
Издательство | Детская проза |
Год выпуска | 1970 |
isbn | 978-985-02-1159-0 |
– А цябе як завуць? – пацікавіўся ён.
– Іван.
– Малайчына, – пахваліў сяржант, быццам гэта я сам сябе хрысціў.– Правільнае імя. Іван – гэта Іван. Сіла.
I хоць такая пахвала – не чырвоная нашыўка, у мяне крыху лягчэй стала на душы. Асабліва калі пайшлі розныя гісторыі. А з тых гісторый, якія салдаты расказваюць, перабіваючы адзін другога, выходзіць так, што куды ні кінь – Іван і больш цягавіты, і больш працавіты, і больш жывучы, і хітрэйшы, і разумнейшы за фрыца. Яго толькі раззлаваць цяжка, бо душа ў яго добрая, але калі ўжо раззлуецца, то дасць дык дасць. Не панясеш.
Салдата, які зрабіў Саньку нашыўку за раненне, завуць Васілём. Другога, нізенькага, падобнага на татарына, – Юсупам. Але абодва яны гавораць пра сябе, як пра Іванаў. А мне і прымазвацца не трэба: я сапраўды Іван! Гэта ж і я такі – і хітрэйшы, і разумнейшы, і больш жывучы… Ды і Санька жывучы. Бабка казала, як той кот.
Наша бабка – салдат i доктар
Дзе і хто цяпер жыве, не разбярэш. Пойдзеш да дзядзькі Скока пазычыць жару, каб падпаліць у печы, а там у яго і Пяюны, і Нятылькі, і Кажухі – паўвуліцы. Адны снедаюць, а другія чакаюць, калі стол вызваліцца.
У нас жыве суседка – старая Міроніха, другая суседка – цётка Пёкла з дзецьмі, ці, як яна кажа, з плоймай. I старасельская адна сям’я папрасілася. Хоць і не свае, а бабка не магла адмовіць. Калі б хоць не супраць зімы…
I так яно гуртам добра выходзіць, што бабка аж сама дзіву даецца. Пачнеш, напрыклад, з бульбы-гнілушкі каржы рашчыняць, а закваскі няма.
– Хоўра, пазыч.
I старасельская Хоўра пазычыць.
А там, глядзіш, солі – ні сінь-пораху. Цётка Пёкла памуляецца-памуляецца і скажа:
– Вазьмі вось шчопаць, пасалі.
А ў бабкі шчопаць такая: калі Пёклінай соллю пасоліць – вады абап’ешся, калі сваёй – прасняціна прасняцінай.
Ды яно і весялей, і цяплей гуртам. За ноч як надыхаем, дык бабка раніцай аж дзверы адчыняе, каб свежага паветра пусціць.
I што галоўнае – пазабываліся бабы, чые куры на чые грады хадзілі, хто каму цяля сурочыў. Калі і пачнуць бурчаць адна на адну за гарачэйшае месца ў печы, дык бабка сама качаргу возьме, сама жару пад чыгункі падграбе – і ціха. Усё зварыцца, і ўсё ўпрэе.
Аднойчы паміж жанчынамі зайшла гаворка, чаму гэта яны сталі такімі добрымі, і бабка ім сказала:
– Цю-ю! Пра што ўспомнілі: куры-хварабуры, грады-хварабады. Гэта ж калі дабро людзі дзеляць, тады і сварка. А тут бяда. Яе на ўсіх хопіць. I што ты зробіш? Трэба жыць як набяжыць.
I ўсе з ёю згадзіліся: трэба жыць мірна.
Дык нам яшчэ добра: мы сядзім у хаце. А як тым, што ў нямецкіх бліндажах? Праўда, тым, хто на гары, жыць можна. А вось тыя, хто бліжэй да балота, кожную раніцу цягаюць вёдрамі ваду, што збіраецца за ноч на доле, і праклінаюць немцаў на чым свет стаіць. Знайшлі, гады, дзе бліндажы капаць!
Бацькаваму дзядзьку, дзеду Мікалаю, яшчэ пашанцавала. Хоць у нашу хату ён і не паспеў убіцца, затое ў яго агарод высокі і ў бліндажы суха. Мы з Санькам памаглі яму скласці печ, і цяпер дзед