Название | Эдэм (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Франц Сіўко |
Жанр | Зарубежная публицистика |
Серия | |
Издательство | Зарубежная публицистика |
Год выпуска | 2014 |
isbn | 978-985-02-1498-0 |
Яшчэ шмат што мела сказаць мужу, але зараз было не да слоў.
Карольця, на дзіва бадзёрая пасля неспакойнае ночы, спачатку доўга, нашмат даўжэй, як звычайна, адшчэплівала засаўку, а ў пакоі ўсё ніяк не магла ачомацца ад неспадзяванага візіту: цікавала спадцішка за выразам твару госці, хапалася то за адно, то за другое. Упэўнілася ўрэшце, што ўсё нібыта ціха і скандал не пагражае, супакоілася, прынялася ладзіць пачастунак.
– Усё сама. – Пелагея няўхвальна ўсміхнулася. – Узяла б якую дзеўку, хай бы рабіла.
– Антольку – узяла б.
– Антольку! А мне хто будзе памагаць? Ды ёй і падвучыцца не пашкодзіць.
– Глядзі, навучыш на сваю галаву.
– А ты?
– Я – іншае… Флякі навучу гатаваць.
– Флякі! Пальшчызну ў мазгі ўбіваць! Дужа вы рахманы,[13] палякі, як пагляджу!
– Вы лепшыя бытта! Адно і гледзіцё, каб што дзе ўхапіць чужое.
– Чаму ж і не, як дрэнна ляжыць? Чыя сіла, той і пан.
– Яшчэ паглядзім, чыя насамрэч. – Карольця прымірэнча міргнула. – І заюшлівая ж ты, сяброўка.
– Але ж сяброўка?
– Канечне. Што мы адна без адной?
Праз чвэрць гадзіны сядзелі за сталом, елі клёцкі са смятанай. Кожны раз, падчэпліваючы відэльцам клёцчыну, Пелагея ледзь стрымлівалася, каб не шпурнуць яе ў задаволены, шчаслівы твар гаспадыні.
Ежу запівалі кампотам. Смак яго ад першага глытка здаўся Пелагеі знаёмым.
– Што за ягады такія?
– Удог. Ты хіба не ведаеш? Бабуля мая, калі яшчэ ў Кандратовічаў за настаўніцу была, з мазураў прывезла саджанец. Ягад шмат, Канстанцыя мне праз дзевак перадала. Дзеўкі кажуць, чэзнуць дзераўца пачынае. Бытта хтосьці прышчапіў іншы флянец, і ён усе сокі забірае. Дык хачу зрэзаць яго. А то прападзе дрэва. Файны напой, праўда?
– Па мне, дык занадта салодкі. – Пелагея адставіла кубак убок. – А вось прыязджай у наступную суботу – сваім пачастую, – сказала і паднялася з-за стала. – Прыедзеш?
– Прыеду, канечне, – адказала весела Карольця і цмокнула сяброўку ў шчаку.
Калі яна вярнулася ў Станулі, было яшчэ светла. Дзеўкі ў пастаўніку даілі кароў, Людвік з Фларыянам, пападкасваўшы калашыны, лавілі на водмелі ля віра ракаў.
– Ты! Нарэшце! – Людвік кінуў снасць на камяні, хіснуўся да жонкі. Хацеў пацалаваць, але яна не далася: дагэтуль пёк, поўніў сэрца агідаю развітальны пацалунак Карольці.
Ён адышоўся, памалу пакрочыў да пакояў. Пелагея злезла з вазка, падышла да водмелі.
Фларыян, удаючы, што вельмі заняты лоўляю, нервова пераступаў у вадзе з нагі на нагу.
– Як з’ездзілі? – спытаў і пачырванеў.
– Ніяк, – адказала яна і шпурнула ў хлопца сарваную з ляшчыніны галінку.
Ішла другая гадзіна, а яна ўсё ніяк не магла заснуць. Было мулка, цела абдавала гарачынёй, у грудзях балела.
Яна паднялася з ложка, шкадуючы, што адпусціла Антольку да бацькоў у Дубраўку і цяпер няма каму падаць вады, пасунулася калідорам
13
Тут: разумнікі (дыял.).