Маска Чырвонае Смерці (зборнік). Эдгар Алан По

Читать онлайн.



Скачать книгу

згадваў вучонасць Лігеі – яна была бязмежнай; такой я не сустракаў ні ў адной жанчыны. У класічных мовах яна была глыбока дасведчаная, і не было ніводнай вядомай мне сучаснай еўрапейскай гаворкі, на якой яна не размаўляла б бездакорна. Дый ці існавала галіна ведаў, найбольш модная – проста таму, што найбольш заблытаная, – з тых, якімі ганарыцца акадэмічная эрудыцыя, у якой яна б чагосьці не ведала? І як незвычайна і непаўторна гэтая рыса маёй жонкі толькі ў апошні перыяд завалодала маёй увагаю! Я казаў, што такой вучонасці не сустракаў ні ў аднае жанчыны, – але ці знойдзецца мужчына, які б спасціг – і спасціг паспяхова – усе неасяжныя галіны гуманітарных, фізічных і матэматычных навук? Тады я не бачыў так ясна, як цяпер, што веды Лігеі былі незвычайнымі, неабдымнымі. Аднак я ўжо адчуваў яе перавагу і з дзіцячым даверам падпарадкаваўся яе кіраўніцтву ў хаатычным свеце метафізічных доследаў, якім я прысвяціў першыя гады нашага шлюбу. З якім бязмерным гонарам, з якім жывым захапленнем, з якой вялікай мераю ўсяго, што ёсць зямнога ў надзеі, адчуў я, калі яна была са мною падчас маіх заняткаў (але мала шукаў – і яшчэ менш усведамляў), тую неверагодную перспектыву, што павольна адкрывалася перада мной, чые доўгія чароўныя няходжаныя сцежкі вялі да мудрасці надта боскай і каштоўнай, каб не быць забароненай.

      І якім жа невымерным тады мусіла быць маё гора, калі праз некалькі гадоў я ўбачыў, як мае справядлівыя спадзяванні адляцелі ад мяне на крылах! Без Лігеі я быў як дзіця, заблукалае ў цемры. Адзіна яе прысутнасць, яе чытанні кідалі яркае святло на шматлікія трансцэндэнтальныя таямніцы, у якія мы паглыбляліся. Без прамяністага бляску яе вачэй іскрыстыя залатыя пісьмёны рабіліся цямнейшымі за сатурнавы свінец*. А цяпер гэтыя вочы ўсё радзей і радзей асвятлялі старонкі, над якімі я схіляўся. Лігея захварэла. Шалёныя вочы ззялі занадта, занадта асляпляльнымі прамянямі; бледныя пальцы пачалі прасвечвацца васковай магільнай празрыстасцю, а блакітныя жылкі на высокім ілбе набухалі і спадалі ад самага лёгкага хвалявання. Я бачыў, што яна павінная памерці, – і душа мая адчайна змагалася са змрочным Азраілам*. А мая палкая жонка, на маё здзіўленне, змагалася яшчэ больш горача, чым я. Мяркуючы па яе стрыманым характары, я думаў, што смерць прыйдзе да яе без звычайных сваіх жахаў, але я памыляўся. Словы няздольныя даць хоць якое ўяўленне аб тым, як шалёна і ўпарта змагалася яна з Ценем. Я стагнаў ад пакуты, назіраючы гэтае тужлівае відовішча. Я суцяшаў яе, спрабуючы паклікаць на дапамогу яе розум, – але для яе нястрымнае прагі жыцця, жыцця, толькі жыцця і суцяшэнні, і разважанні былі б недарэчнымі. І ўсё ж амаль да самага канца, у самых лютых канвульсіях, якія скаланалі яе душу, яна не страчвала вонкавага спакою. Голас яе стаў мякчэйшы і ніжэйшы, аднак мне не хацелася б спыняцца на дзікім значэнні словаў, якія яна так спакойна прамаўляла. Я ледзь не вар’яцеў, калі зачаравана слухаў мелодыю больш чым смяротную, калі разумеў здагадкі і намеры, невядомыя раней смяротным.

      У яе каханні