Название | Я прыду за табой у аўгусце |
---|---|
Автор произведения | Каміла Цень |
Жанр | Современные детективы |
Серия | |
Издательство | Современные детективы |
Год выпуска | 2018 |
isbn | 978-985-7165-81-0 |
Так што не таго этат пакойнік ціпа быў. Этат ціп мне харашо ізвесцен. Такой ціп каньяк пакупаць не будзет. Дажа дзяшовы. Хоць гдзе вы каньяк дзяшовы відзелі. Самы дзяшовы па сто сорак тысяч, чэтырнаццаць рублей новымі. Такой ціп ілі водку правераную вазьмёт, ілі чарнільца харошае. І абязацельна ўсё вып’ет, культурна, пад закусачку. За разгаворам пра жызнь, пра паліціку… Пра Украіну. Пра Амерыку з Яўропай. Пра эканоміку нашу развіваюшчуюся. Такому ціпу чарачка не паўрэдзіт, патаму шта он меру знает. А дажэ еслі і вып’ет кагда лішняга, дык не какога-та там каньяка. Хаця нет, да такога састаянія, штобы мордай аб асфальт, такой ціп нікагда не ужыраецца. Этат ціп – он такой весь ураўнавешанны, сір’ёзны. Грунтоўны, как у нас у Беларусі гаварат. То есть такой строгі, можэт дажэ грубый чуць-чуць, но надзёжны. С паніманіем жызні і палажыцельным к ней атнашэніем.
Вот і целефон у пакойніка… Тожэ – парадокс какой-та. Ну не будзет этат ціп мужчыны такой целефон красівенькі сібе пакупаць! Такой ціп сібе салідны целефон купіт. Прастой, надзёжны і няброскі. Цёмны ілі белы, у крайнем случае. А пра карцінкі непрылічные я ўжэ і не гавару. Саўсем у такога пола другое к жэншчыне атнашэніе. Еслі ано вабшчэ ў таком возрасце асталась яшчэ. Любоўніца ў такога ціпа можэт быць, не спору. Но еслі такому ў яго возрасце любві захочацца – он не ў інцярнэт палезе, а к дзеўке маладой. Нет. Сір’ёзны этат мужчына слішкам, штоб так з целефонам балавацца, ды яшчэ пачці і не прачась. А еслі жана найдзёт? А еслі он тот целефон пацірает? Ерунда какая-та, аднім словам.
Нет, цеарэцічаскі, канешна, усякае можэт быць. Ісключэнія із правіл з каждым могут праізайці. Но не с эцім ціпам. Такому дажэ ў гроб лішняга не паложат. А то он па начам к родственнікам прыхадзіць будзет і трэбаваць, штоб перадзелалі ўсё, как он прывык.
К таму жа штаны ў яго – пагладжаны, рубашка тожа, наскі новыя, обуў нармальная. Акуратны мужчына, дасмотраны. Значыт, дома жана ждала. У такога ціпа жана ўсігда імеецца. Вот самі і сматрыце: не саўпадае этат образ з цем, каторы нам был ва ўсёй красе паказан.
Как-будта хто-та спецальна эту красату падстроіў. Штоб у цех, хто пакойніка найдзёт, няправільнае ўпечатленіе слажылась.
Прышла мне ў голаву эта мысль – і я аж іспугалась. Ішла з астаноўкі дамой – і ўсё абарачывалась. Серца как-та забілась нехарашо. Сколька я там з Гаркавым выпіла – грамульку адну… Даўно я так сібя не чуўствавала странна. Усё мне казалась, што хтота за мной