Коннік без галавы. Майн Рыд

Читать онлайн.
Название Коннік без галавы
Автор произведения Майн Рыд
Жанр Литература 19 века
Серия
Издательство Литература 19 века
Год выпуска 1865
isbn 978-985-01-0153-2



Скачать книгу

віду змрочнай зямлі.

      Наглядчык сказаў праўду: не засталося і слядоў дарогі.

      Пажар, што спапяліў спелыя травы прэрыі, знішчыў і сляды калёс, якія паказвалі раней дарогу.

      – Што ж нам рабіць? – гэта пытанне задае сам плантатар, і ў голасе яго гучыць разгубленасць.

      – Што рабіць, дзядзька Вудлі?.. Канешне, працягваць шлях. Рака павінна быць па той бок пажарышча. Калі нам не ўдасца знайсці пераправу на адлегласці паўмілі, мы падымемся ўверх па цячэнню або спусцімся ўніз… Там будзе відаць.

      – Але гэтак мы заблудзім, Касій!

      – Наўрад… Мне здаецца, што выгаралая прастора не такая вялікая. He бяда, калі мы крыху саб’ёмся з дарогі: ўсё роўна, рана ці позна, мы выйдзем да ракі ў тым ці іншым месцы.

      – Добра, мой друг. Табе лепш ведаць, я даверуся табе.

      – He бойцеся, дзядзька. Мне здаралася быць і не ў такіх перапалках… Уперад, негры! За мной!

      I адстаўны афіцэр кінуў самаздаволены позірк у бок карэты, з-за фіранак якой выглянуў цудоўны, крыху ўстрывожаны твар дзяўчыны. Калхаўн прышпорыў каня і самаўпэўнена паскакаў уперад.

      Услед за шчоўканнем пугі чуецца тупат капытоў васьмідзесяці мулаў, змешаны з рыпеннем калёс. Фургоны зноў рушылі ў дарогу.

      Мулы ідуць шпарчэй. Чорная прастора, нязвыклая для вачэй жывёл, нібы падганяе іх; ледзь паспеўшы даткнуцца да попелу капытамі, яны зноў падымаюць ногі. Маладыя мулы храпуць са страху. Паціху яны заспакойваюцца і ідуць за старэйшымі роўным крокам.

      Так караван праходзіць каля мілі. Затым ён зноў спыняецца. Гэта распарадзіўся чалавек, які сам вызваўся быць правадніком. Ён нацягвае павады, але ў позе яго ўжо няма ранейшай самаўпэўненасці. Мабыць, ён заклапочаны, не ведае, куды ехаць.

      Ландшафт, калі яго толькі можна так назваць, змяніўся, але не да лепшага. Усё па-ранейшаму чорнае да самага гарызонта. Толькі паверхня ўжо не роўная: яна стала хвалістай. Ланцугі ўзгоркаў перамяжоўваюцца далінамі. Нельга сказаць, што тут зусім няма дрэў, хаця тое, што ад іх засталося, наўрад ці можна так назваць. Тут былі дрэвы да пажару – алгароба, мескіта і яшчэ некаторыя віды акацыі раслі тут адзінкава і гаямі. Іх перыстае лісце знікла без следу, засталіся толькі абвугленыя ствалы і пачарнелае галлё.

      – Ты збіўся з дарогі, мой друг? – пытае плантатар, таропка пад’язджаючы да пляменніка.

      – He, дзядзька, пакуль не. Я спыніўся, каб агледзецца. Нам трэба ехаць вось па гэтай даліне. Няхай караван працягвае шлях. Мы едзем правільна, я за гэта ручаюся.

      Караван зноў рушыць. Спускаецца ўніз па схіле, накіроўваецца ўздоўж даліны, зноў узбіраецца па адкосе і на грэбені ўзвышша зноў спыняецца.

      – Ты ўсё ж збіўся з дарогі, Каш? – паўтарае сваё пытанне плантатар, пад’язджаючы да пляменніка.

      – Чорт вазьмі! Баюся, што твая праўда, дзядзька. Але скажы, які д’ябал мог бы наогул адшукаць дарогу на гэтым папялішчы!.. Не-не! – раптам усклікае Калхаўн, убачыўшы, што карэта пад’ехала зусім блізка. – Мне цяпер усё зразумела. Мы едзем правільна. Рака павінна быць вунь у тым напрамку. Уперад!

      I капітан