Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл

Читать онлайн.



Скачать книгу

стала, за якім сядзеў невысокі чалавек, яшчэ рудзейшы за мяне. Ён казаў некалькі словаў кожнаму кандыдату, які да яго падыходзіў, і штораз патрапляў знайсці нейкую хібу, якая рабіла таго непрыдатным. У такім святле атрымаць пасаду здавалася справай зусім нялёгкай. Тым не менш, калі падышла нашая чарга, той карантыш паставіўся да мяне з нашмат большай прыхільнасцю, чым да ўсіх астатніх, і прычыніў дзверы, каб пагаварыць з намі прыватна.

      «Гэта містэр Явіс Ўілсан, – сказаў мой памочнік, – ён жадае заняць вакансію ў Саюзе».

      «І ён найлепшым чынам нам пасуе, – адказаў той. – Адпавядае ўсім патрабаванням. Не прыгадаю, каб я бачыў штосьці настолькі цудоўнае».

      Ён адышоў на крок, задзёр галаву, нахіліўшы яе набок, і пачаў так захоплена разглядаць мае валасы, што я ажно засаромеўся. Потым нечакана рвануўся наперад, сціснуў мне руку і цёпла павіншаваў з поспехам.

      «Сумнявацца тут не даводзіцца, – сказаў ён. – І ўсё ж я спадзяюся, што вы прабачыце мне неабходныя меры перасцярогі».

      З гэтымі словамі ён абедзвюма рукамі ўхапіў мяне за валоссе і цягнуў, пакуль я не ўскрыкнуў ад болю.

      «Вашыя вочы ўвільгатніліся, – сказаў ён, калі адпусціў мяне. – Мяркую, усё так, як і мусіць быць. Але мы вымушаныя быць асцярожнымі, бо двойчы нас падманвалі з дапамогай парыкоў і аднойчы – з дапамогай фарбы. Я мог бы расказаць вам гісторыі пра шавецкі воск, якія пазбавілі б вас веры ў чалавечую дабрадзейнасць».

      Ён адышоў да акна і на ўсю моц крыкнуў, што вакансія занятая. Знізу пачуўся стогн расчаравання, і народ пачаў разыходзіцца ў розныя бакі, пакуль у ваколіцах не засталося ніводнага рудога, апроч мяне і майго наймальніка.

      «Мяне завуць Дункан Рос, – сказаў ён, – і я сам адзін са стыпендыятаў фонду, які пакінуў наш высакародны дабрачынец. Вы жанатыя, містэр Ўілсан? У вас ёсць дзеці?»

      Я адказаў, што не. Ягоны твар адразу ж спахмурнеў.

      «Як недарэчы! – сказаў ён з прыкрасцю. – Гэта сапраўды вельмі важна! Мне шкада гэта чуць. Фонд, вядома ж, створаны для таго, каб рудыя множыліся і распаўсюджваліся і маглі ўтрымліваць свае сем’і. Так няўдала, што сродкі пойдуць на падтрымку халасцяка».

      У мяне пры гэтым выцягнуўся твар, містэр Холмс, бо я падумаў, што не лёс мне атрымаць гэтую працу. Але па нядоўгім роздуме Рос запэўніў мяне, што ўсё мусіць быць добра.

      «Калі раптам што, – сказаў ён, – пярэчанні непазбежна будуць вельмі сур’ёзныя, але будзем ціснуць на тое, што вы чалавек з выключным колерам валасоў. Калі вы можаце прыступіць да сваіх новых абавязкаў?»

      «Невялікая нязручнасць у тым, што я ўжо маю бізнэс», – заікнуўся я.

      «О, пра гэта не хвалюйцеся, містэр Ўілсан! – сказаў Вінсэнт Сполдынг. – Я прасачу за ім замест вас».

      «А якія гадзіны працоўныя?» – запытаўся я.

      «З дзясятай да другой».

      У ламбард людзі збольшага ходзяць вечарамі, містэр Холмс, галоўным чынам у чацвяргі і пятніцы перад заробкам, таму мне была б вельмі зручнай падпрацоўка ў ранішні