Карлік Нос (зборнік). Вільгельм Гаўф

Читать онлайн.
Название Карлік Нос (зборнік)
Автор произведения Вільгельм Гаўф
Жанр Сказки
Серия
Издательство Сказки
Год выпуска 1826
isbn 978-985-7021-21-5



Скачать книгу

ён быў бы стройным, спрытным дзевятнаццацігадовым хлапцом, які мог бы спраўна дапамагаць мне. Ха! Вось было б жыццё! Яшчэ калі яму было дванаццаць, ён быў кемлівым і спрытным і ўжо тое-сёе разумеў у рамястве, акрамя таго, ён быў сімпатычны і прыемны. Ён бы прывабліваў мне кліентаў, так што я неўзабаве больш не латаў бы, а шыў бы толькі новае! Але так ужо ўладкаваны свет!..

      – А дзе ж ваш сын? – спытаў дрыготкім голасам Якаб.

      – Бог ведае, – адказаў бацька. – Сем гадоў таму, так, сем гадоў ужо, як яго скралі ў нас на рынку.

      – Сем гадоў? – з жахам усклікнуў Якаб.

      – Так, панок, сем гадоў. Я памятаю яшчэ як сёння, як мая жонка прыйшла дадому, з плачам і крыкам, што дзень прайшоў, а дзіця не вярнулася, яна ўсюды распытвала і шукала і не знайшла яго. Я заўсёды думаў і казаў, што так атрымаецца: Якаб быў прыгожы хлопчык, гэта трэба падкрэсліць, таму мая жонка заўсёды ганарылася ім, і ёй падабалася, калі людзі хвалілі яго, і пасылала яго часта з гароднінай ці чым яшчэ ў знатныя дамы. І гэта было правільна: яго заўсёды шчодра абдорвалі. Але я казаў: “Прыглядай за Якабам! Горад вялікі, у ім жыве шмат кепскіх людзей, прыглядай жа за Якабам!” Так і здарылася, як я казаў. Прыходзіць аднойчы на рынак старая, агідная баба, купляе садавіну і гародніну і нарэшце бярэ столькі, колькі сама данесці не можа. Мая жонка, добрая душа, пасылае з ёй хлочыка і… з таго часу мы больш яго не бачылі.

      – Вы кажаце, прайшло ўжо сем гадоў?

      – Сем гадоў будзе вясной. Мы клікалі яго, мы хадзілі ад дома да дома і пыталіся; некаторыя людзі ведалі і любілі Якаба і шукалі яго разам з намі, але дарэмна. Ніхто і не бачыў ніколі жанчыны, што купляла тады гародніну. Але адна старэнькая бабуля, якая пражыла ўжо дзевяноста гадоў, сказала, што гэта можа быць злая фея Кройтэрвайс, якая адзін раз у пяцьдзясят гадоў выходзіць у горад, каб накупіць сабе ўсяго.

      Так гаварыў бацька Якаба і пры гэтым біў па абутку малатком і дзвюма рукамі працягваў дратву. Малому ж паступова рабілася зразумела, што з ім здарылася: значыць, ён не трызніў, а сапраўды сем гадоў быў вавёркай-служкам у старой феі. Злосць і сум так напоўнілі яго сэрца, што яно ледзь не разарвалася. Старая скрала ў яго сем маладых гадоў, а што ён атрымаў наўзамен? Магчымасць націраць да бляску пантофлі з какосавых арэхаў, даглядаць за тым, каб пакой са шкляной падлогай заўсёды быў чысты? Навучыўся ў марскіх свінак усім таямніцам кухні?

      Нейкі час ён проста стаяў і раздумваў пра свой лёс. Нарэшце бацька спытаў:

      – Магчыма, вам нешта падабаецца з маіх вырабаў, юны пан? Напрыклад, пара новых пантофляў ці, – дадаў ён усміхаючыся, – можа, футарал для вашага носа?

      – Што вы прычапіліся да майго носа? – сказаў Якаб. – Навошта яму футарал?

      – Ну, – адказаў шавец, – каму што падабаецца. Але вось што я павінен вам сказаць: калі б у мяне быў такі жудасны нос, я заказаў бы на яго футарал з ружовай лакіраванай скуры. Гляньце, у мяне пад рукой якраз ёсць цудоўная скура; праўда, для гэтага спатрэбіцца не менш за паўметра. Але як цудоўна вы былі б забяспечаны, панок. А то ж натыкаецеся на кожную агароджу,