Карлік Нос (зборнік). Вільгельм Гаўф

Читать онлайн.
Название Карлік Нос (зборнік)
Автор произведения Вільгельм Гаўф
Жанр Сказки
Серия
Издательство Сказки
Год выпуска 1826
isbn 978-985-7021-21-5



Скачать книгу

траўкі асаблівай формы і колеру. Сцяблінкі і лісточкі былі светла-зялёныя, а наверсе сядзела маленькая кветачка, апушаная палаючай залацістай чырванню; у задуменні ён пачаў разглядаць яе, панюхаў, і ад яе пайшоў такі ж моцны пах, як калісьці ад супу, які яму прыгатавала старая. Але пах быў такі моцны, што ён пачаў чхаць, і чхаў усё мацней, мацней і… нарэшце прачнуўся.

      Ён ляжаў на канапе старой жанчыны і здзіўлена азіраўся. “Як можна бачыць такія жывыя сны? – гаварыў ён сам сабе. – Я магу паклясціся, што насамрэч стаў вартай жалю вавёркай, таварышам марскіх свінак і іншай малечы, а яшчэ і вялікім кухарам. Як будзе смяяцца маці, калі я ўсё гэта ёй раскажу! Але ж яна можа насварыцца, што я заснуў у чужым доме, замест таго каб дапамагаць ёй на рынку!”

      З гэтымі думкамі ён падхапіўся, каб пайсці адсюль. Усё яго цела знямела ад сну, асабліва патыліца, і ён не мог як след паварочваць галаву туды-сюды. Ён нават заўсміхаўся з самога сябе, што ён такі заспаны, бо ўвесь час, не паспяваючы і азірнуцца, стукаўся носам аб шафу, сцяну ці шкло.

      Вавёркі і марскія свінкі з віскатам бегалі вакол яго, быццам хацелі праводзіць. Ён сапраўды запрасіў іх, ужо ступіўшы на парог, пайсці разам, бо гэта былі сімпатычныя звяркі, але яны каўзануліся на сваіх арэхавых шкарлупінах назад у дом, і ён толькі здалёк чуў, як яны скавыталі.

      Гэта была даволі аддаленая частка горада, і яму было вельмі цяжка выблытацца з вузкіх завулкаў, ды яшчэ там была вялікая штурханіна. Там, як яму здалося, паблізу з’явіўся нейкі карлік; паўсюль можна было пачуць воклічы: “Гэй, зірніце на агіднага карліка! Адкуль тут з’явіўся карлік? Ай, які ў яго доўгі нос, і як прырасла яго галава да плячэй, а рудыя агідныя рукі!” Іншым часам ён таксама, магчыма, пабег бы за карлікам, бо больш за ўсё ў жыцці любіў глядзець на волатаў ці карлікаў, ці на дзіўнае незнаёмае адзенне, але трэба было спяшацца да маці.

      Калі ён прыйшоў на рынак, яго апанаваў вялікі страх. Маці яшчэ сядзела на сваім месцы, і ў яе кошыках было яшчэ даволі шмат гародніны (ён, відаць, спаў нядоўга), але ўжо здалёку яму здалося, што яна вельмі сумная, бо не заклікала пакупнікоў, а сядзела, абапершыся галавой на рукі, і калі ён падышоў бліжэй, яму здалося, што яна цяпер больш бледная, чым звычайна. Ён памарудзіў, не ведаючы, што рабіць. Нарэшце набраўся мужнасці, ціха падышоў да яе ззаду, пяшчотна паклаў далонь на яе руку і прамовіў:

      – Мамачка, што з табой? Ты злуешся на мяне?

      Жанчына павярнулася да яго, але з крыкам адхіснулася, жахнуўшыся:

      – Што табе трэба ад мяне, агідны карлік? – закрычала яна. – Прэч, прэч! Я не трываю такія жарты!

      – Што ты, мама, што з табой? – пытаўся спалоханы Якаб. – Табе, відаць, нездаровіцца; чаму ты адганяеш ад сябе свайго сына?

      – Я ўжо табе сказала: ідзі куды ішоў! – злосна адказала фрау Ганна. – У мяне ты нічога не заробіш сваім фіглярствам, агідны вырадак.

      “Дапраўды, Бог замуціў ёй розум! – заклапочана падумаў малы. – Што ж мне цяпер рабіць, як завесці яе дадому?”

      – Любая