Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. Людміла Рублеўская

Читать онлайн.
Название Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Автор произведения Людміла Рублеўская
Жанр Исторические приключения
Серия Пранціш Вырвіч
Издательство Исторические приключения
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7083-85-5



Скачать книгу

свету жонку пінскага войскага і падстаростага Мікалая Ельскага. Адкапала на могілках чалавечую костку, жалезныя цвікі ад труны і трохі пяску і загадала сваёй пляменніцы Сазонаўне, якая прыслужвала ў жонкі Ельскага, тры разы паскрэбці костку, змяшаць з пяском і ўсыпаць ва ўлюбёны ранішні напой пані, а менавіта цёплае піва з маслам. А костку з цвікамі і пяском пакласці, абысці тры разы супраць сонца са словамі: "Як тая косць мёртва, як тая косць анямела, так і пані маёй няхай то будзе". Самае цікавае, што праклён павінен быў здзейсніцца толькі на чацвёртым годзе. Жонка вознага памерла, і чарадзейства выявілася.

      – Як? – зацікавіўся Пранціш.

      – А ліха яго ведае, – меланхалічна прамовіў Лёднік, падняўшы вочы ад кнігі. – Каму што памсцілася… Але дзяўчыну Сазонаўну тут жа аддалі на катаванні, яна і прызналася. Ну і цётку ейную арыштавалі. Нават Галоўны трыбунал, куды пінскі возны звярнуўся, не дапамог. Так што механізм просты, – Лёднік глядзеў, як сын зацята перастаўляе мізэрных жаўнерыкаў з волава, змушаючы іх забіваць адно аднаго, у выніку нехта з небаракаў з грукатам падаў на падлогу. – Памірае любы з пацыентаў Саламеі… На ягоным целе, вопратцы ці ў доме таксама знаходзяць прыкметы чараўніцтва. Драпіну, латку, іржавы цвік, гнілы арэх… Вінаватая вядзьмарка! І – на катаванні яе… – Лёднік рэзка закрыў кнігу. Аж пыл ад жоўтых старонак пайшоў. – Помніш, як на млыне пазнаёміліся з дзяўчынай-зельніцай Саклетай, якую ўсё наваколле сабралася забіваць? Сверб, маўляў, на вёску наслала! А ў яе толькі і былі зёлкі ды кніга па фармацэўтыцы ад маці. Я – мужчына, доктар, маю ўніверсітэцкі дыплом, сябар навуковых таварыстваў, прафесар акадэміі… Я магу быць блюзнерам, а не ведзьмаком, але многія падазраюць мяне і ў першым, і ў другім. Так, Саламея хадзіла слухаць лекцыі ў полацкім калегіюме, але гэта толькі пацверджвае ейнае “вядзьмарства”.

      – Слухай, ты мяне пераконваеш ці сябе, што маеш рацыю, калі забараняеш Саламеі лекаваць? – сярдзіта спытаўся Пранціш. Лёднік памаўчаў, апусціўшы вочы.

      – І тое, і другое, пан Вырвіч…

      Маленькі Алесь пачаў выкарыстоўваць для баявых дзеянняў сваёй алавяннай арміі вялізную кнігу, што ляжала на таткавых каленях, і суровы доктар намагаўся не варушыцца, каб цацачнае войска не пападала. І Пранціш падумаў, што Лёднік дорага заплаціў за бяспеку ўсіх сваіх бліжніх, кожнага з якіх мог страціць назаўсёды. Таму й трасецца, каб з імі зноў чаго не здарылася.

      – Ведаеш, мяне таксама ў палку чарнакніжнікам лічаць, – горка пасмінуўшыся, прызнаўся Пранціш. – Не напіваюся, кніжкі чытаю…

      – З вядомым чарадзеем Лёднікам таварышуеш, – сцвердзіў доктар. Алесь падняў зацікаўлены пагляд на бацьку:

      – Пане-бацька, а ты чарадзей?

      Лёднік пагладзіў хлопчыка па галаве.

      – Я – вучоны. Толькі невукі вераць у чарадзейства, запомні, сын. Ты яшчэ пабачыш, як навука зменіць свет!

      Уздыхнуў, як апошняга каня прадаўшы.

      – Хаця ці зменіць яна яго да лепшага – гэта яшчэ вялікае пытанне.

      Саламея вярнулася з вінавата апушчанымі