Название | Звычайны шоу-бізнес (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Юры Несцярэнка |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2015 |
isbn | 978-985-711-96-08 |
Пасляслоўе і каментары шырокавядомага крытыка Н. Рэкамендацкага (прадстаўніка грамадскага аб’яднання «Вузкае кола»)
Roadhouse
Тэкст, які мы разглядаем у дадзеным выпадку, з’яўляецца ўрыўкам з твора «Варыяцыі на асноўную тэму». Аўтар прапануе апісанне творчай дзейнасці з часоў свайго ранняга юнацтва, а дакладней – перыяду ўдзелу ў складзе ансамбля сельскага дома культуры вёскі Л. З аналізу гэтай тэмы вынікае, што мы маем у наяўнасці расповед пра пачатак нялёгкага музычнага шляху – першыя напаўафіцыйныя клубныя (ніяк іначай) выступленні, першы выязны нідзе не анансаваны канцэрт, першы неафіцыйны ганарар, першая спроба ўжывання алкаголю, выпрабаванні гастрольнага жыцця і гэтак далей. Самі сабой напрошваюцца аналогіі з падпольнымі ўстановамі ЗША перыяду «сухога закона», у якіх гралі блюз (адкуль і алегарычная назва артыкула – «Roadhоuse»[1]). Існуе меркаванне, што пры пэўных магчымасцях можна было б зняць нядрэнны блокбастар на тэму айчыннага музычнага руху ў правінцыі.
Па максімуму скарачаючы аб’ём працы, спынімся на дадатковых матэрыялах, што маюць для нас найбольшую каштоўнасць. У іх выкарыстоўваецца некалькі асноўных тэмаў і вобразаў, што ствараюць сапраўднае мазаічнае палатно, з дапамогай якога і адлюстроўваецца рэальная карціна падзей.
Тэма дарогі. Вобраз яе ўзнікае ў любых інфармацыйных блоках, якія закранае аўтар. Напрыклад, з незалежных крыніц вядома, што звычайна «на працу» разам з іншымі ўдзельнікамі калектыву герою трэба было дабірацца за сем кіламетраў на апошнім аўтобусе (гл. Архіў аўтобусных раскладаў на пачатак 80х гг. ХХ ст.). Усе калегі, больш самастойныя і дарослыя музыкі, пасля вечара адпачынку заставаліся начаваць у вёсцы Л. А галоўнаму герою (чытай – аўтару ўрыўка. – Заўв. рэд.), асабліва ў першыя часы, даводзілася бліжэй да поўначы аднаму ісці дадому (бацькі былі ўпэўненыя, што існуе нейкі міфічны транспарт, які развозіць маладых музыкаў пасля іхняй нялёгкай працы па дамах).
Дом пры дарозе. У дадзеным выпадку вобраз прымае жахлівыя прыкметы свайго часу, і ў гэтым кантэксце ёсць магчымасць скарыстацца службовымі нататкамі аднаго з кіраўнікоў ніжэй узгаданага сельскагаспадарчага комплексу: «…Крыху ўбаку ад трасы знаходзілася жывёлагадоўчая ферма. Нямногім вядома, што, калі там аднойчы здарыўся “падзёж ската”, тушы мёртвых жывёлаў выкідвалі ў раўкі побач з будынкам фермы, чым прывабілі немалую колькасць ваўкоў. Але ж многія памятаюць, што ў адну са сва іх начных вандровак малады музыка (дабіраўся па трасе пешшу дадому) пачуў у раёне фермы такое выццё, што на ўсе астатнія гады вобраз ваўка зрабіўся адным з галоўных у яго творчасці…»
Зыходзячы з сітуацыі, калі становішча фаўны рэгіёна магло пагражаць фізічнаму здароўю і нават жыццю ўдзельнікаў культурных рэгіянальных
1
Roadhouse – добрае, правільнае месца (Слоўнік ідыяматычных выразаў і слэнгу. ЗША, 1921); 2) roadhouse – пітны дом, шынок, карчма за горадам (там, дзе не дзейнічаюць гарадскія абмежаванні на продаж спіртнога), з ежай, танцамі, азартнымі гульнямі. Выраз можна знайсці: Jeff Healey Band (When The Night Comes Falling Down), а. C. Reed (Roadhouse Blues); 3) «Road House» – «Прыдарожная ўстанова», фільм рэжысёра Роўдзі Хэрынгтона, 1989, ЗША. У галоўнай ролі Патрык Суэйзі. Песня «Roadhouse Blues» уключана ў саўндтрэк у выкананні Jeff Healey Band, якія зняліся там жа ў эпізадычных ролях.