Звычайны шоу-бізнес (зборнік). Юры Несцярэнка

Читать онлайн.



Скачать книгу

ад нашай, дзе людзі ледзь перасоўвалі ногі ад стомы і спякоты. А тое, што ў кадрах трапляліся знаёмыя твары, – я падумаў, гэта проста некаторыя нашыя, «сумныя», нейкім чынам патрапілі ў групу тых, «вясёлых», і заразіліся іхным настроем. Але, калі камера рухалася ўздоўж натоўпу, я раптам разгледзеў кавалачак мамінай яркай спадніцы, татаў капялюш ад сонца, а таксама свой локаць і шорты.

      Я павольна перавёў позірк спачатку на ўласны локаць, по тым на шорты, у якія яшчэ да азначанага часу быў апрануты. І зразумеў, што гэта ўжо не проста запыленая вопратка, якая боўтаецца на нагах. Перад маімі апушчанымі долу вачыма пералівалася колерамі і зіхацела частка сусветнай гісторыі.

      Магчыма, у той момант у маёй свядомасці і адбыўся па дзел. З аднаго боку, я яшчэ заставаўся чалавекам, а з іншага – ужо стаў «саўком». У тым сэнсе, што пачаў успрымаць рэчаіснасць дваіста: «тут» – тое, што адбываецца на самай справе, а «там» – тое, што патрэбна «камуністычнай партыі і ўсяму савецкаму народу» (гл. тэлевізар).

      Калі б можна было рабіць назвы апавяданняў вельмі доўгімі, то ў нашым выпадку гэта выглядала б наступным чынам: «Шоу павінна працягвацца, а звераферма застаецца зверафермай…» Цяпер я ўпэўнены, што ў «Чайках» ды «Ікарусах», якія праехалі тады перад намі, акрамя кіроўцаў, нікога не было. Так для праграмы «Время» здымаліся патрэбныя сцэны. Мы – «масоўка», машыны ды самалёт – «дэ карацыі», а прэзідэнт выходзіў дзенебудзь зусім у іншым месцы, і здымалі яго зусім іншыя камеры.

      Шмат чаго мяняецца ў свеце, шмат чаго застаецца ў ня зменным выглядзе. Некаторых ужо няма сярод жывых. Няма Фрэдзі, няма Сіда. Сыходзяць парсы, і персы таксама сыходзяць. Сышлі Леанід Брэжнеў і Рычард Ніксан. А Давыд па-ранейшаму працягвае рабіць шоу. Гэта азначае, што і шоу працягваецца, як завяшчаў вялікі Фрэдзі, а дзе-нідзе (нават да сённяшніх часоў!) і зверафермы застаюцца зверафермамі, не горш, чым у Оруэла…

      Telecaster

      Праз дваццаць год пасля апошняй вайны ў вёсцы Прыбар яшчэ не было электрычнасці. Тагачаснае кіраўніцтва дзяржавы вызначыла агульны тэрмін «неперспектыўныя» ў адносінах да невялікіх паселішчаў, і Прыбар апынуўся ў гэ тай непаспяховай катэгорыі. Нягледзячы на гэта (дзякуючы гэтаму), вёска стаяла сабе на беразе Дняпра, жыла ў поўнай гармоніі з навакольным асяроддзем ды ў адпаведнасці з набытым у папярэдніх стагоддзях досведам выжывання.

      Бацьку пасля заканчэння лесагаспадарчага факультэта па размеркаванні накіравалі ў прыбарскае лясніцтва. Яго маладая жонка, то бок мая маці, да таго як нарадзіла мяне, улад кавалася на працу ў вясковую краму. Тэрмін пасляродавага адпачынку быў не больш за два месяцы. Далей можна было не працаваць, але і дапамогі ніякай не прадугледжвалася.

      Маці зноў пачала гандляваць у краме праз пару месяцаў пасля родаў. Увечары кожнага дня працягвала прадаваць проста з хаты, куды забірала тавар з працы. Хата стаяла не далёка ад крамы. Тавар быў вядома які – хлеб ды гарэлка.

      Напэўна, ужо на трэцім месяцы жыцця я дакладна спазнаў, што такое