Название | Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Ян Максімюк |
Жанр | Языкознание |
Серия | Галерэя «Б» |
Издательство | Языкознание |
Год выпуска | 2011 |
isbn | 978-985-6991-26-7 |
Стывэнавы разважаньні аб гісторыі падсумоўвуюцца ў гэтым месцы філязофскім прызнаньнем непазьбежнасьці таго, што сталася ў „прасторы незьлічоных магчымасьцяў” і акрэсьленьнем гістарычнага працэсу як „актуалізацыі магчымага як такога” (вызначэньне Арыстотэля, чыя філязофія, нароўні з айцамі Царквы, сілкуе сьветабачаньне Стывэна).
Урок гісторыі, з увагі на незацікаўленасьць усіх прысутных, страчвае свой імпэт і пераходзіць ва ўрок літаратуры, на якім хлопец гаворыць завучаны напамяць фрагмэнт пастаральнай элегіі Джона Мілтана „Лікід”. Кляса ж просіць настаўніка, каб ён лепш расказаў нейкую гісторыю пра прывіды. Стывэн узамен прапануе вучням загадку, своеасаблівую „гісторыю з прывідам”:
Кукарэкаў дзюбаграй. Пад блакітам цэлы край. Звон у небе зазваніў, Адзінаццаць абвясьціў. Бедная душа ў нябёсы Вырушае з волі лёсу. [31]
Загадка з гатунку неразгадальных і яўна вышэй пачуцьця гумару Стывэнавых выхаванкаў, таму й ня дзіўна, што адказ – ліс, які хавае сваю бабку пад вастралістам – яны ўспрымаюць з расчараваньнем. На шчасьце, дзень 16 чэрвеня 1904, калі адбываюцца падзеі рамана, гэта чацьвер, і пакутлівыя для ўсіх заняткі ідуць толькі да полудня.[22] Хлопцы вышмыгваюць гуляць у хакей на школьнай пляцоўцы. Застаецца адзін зь іх, Сарджэнт, якому Стывэн павінен дапамагчы разьвязаць арытмэтычную задачку. На памяць Стывэну зноў прыходзіць
22
Калі б ня гэты „зьбег акалічнасьцяў”, дублінская Адысэя была б немагчымая (Стывэну трэба было б заставацца на пасьляабеднія заняткі).