Название | Упырхлікі |
---|---|
Автор произведения | Андрусь Макатоўша |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2016 |
isbn | 978-985-7165-07-0 |
4
Мы едзем едзем едзем у далёкія края.
Шчыра кажучы, я не асабліва задумваўся, куды канкрэтна кіраваўся аўтобус з нашым ансамблем – мне проста было прыемна, што я ўпершыню ў жыцьці афіцыйна еду за мяжу, і гэтым разам – бязь дзядзькі Базыля, як дарослы. Паводле вечаровага сонца, якое сьляпіла мне вочы, я вызначыў, што едзем мы ў заходнім кірунку, і гэтага мне было дастаткова. Памятаю, па дарозе я яшчэ спрабаваў падбухторыць ансамбаль захапіць аўтобус і застацца дзе-небудзь за мяжою ў поўным складзе, як ужо раней спрабавала ня менш таленавітая за нас сям’я Авечкіных[6] – усе думалі, што я жартую, таму ніхто маёй ініцыятывы не падтрымаў, пры тым што ў сямейных повязях між чальцамі ансамблю недахопу не было. Ну, то я й плюнуў і пачаў рыхтавацца да высадкі самастойна. Перад нашым галоўным фэстывальным выступам я незаўважна зьнік зь пераапраналкі з рэчамі (збольшага сваімі) і зьмяшаўся з глядацкім натоўпам. Ля самага выхаду я яшчэ азірнуўся на сцэну, дзе акурат у той момант паводле ўсіх законаў харэаграфіі мусіў быў сам выскачыць з-за кулісаў у якасьці саліста – шчыра скажу, без майго сольнага выступу ўвесь танец ператварыўся ў абы-што, мне ажно стала сорамна за сваіх
4
Магчыма, Андрусь намякае тут на адзіную ў свой час у Менску анархісцкую групоўку «Чырвоны Жонд», да якой мы зь ім абодва належалі.
5
Вядзецца пра Сяргея Міхалкова, дзіцячага паэта й бацьку двух дарослых кінарэжысёраў.
6
Сям’я Авечкіных – савецкі музычны калектыў, які спыніў існаваньне ў 1988 г. у выніку няўдалай спробы ўгону самалёта на Захад. Ніякага дачыненьня да вядомага расейскага хакеіста ня мае.